Аляксандр Дэспла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Дэспла
фр.: Alexandre Desplat
AlexandreDesplat-gros-plan.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мішэль Жэрар Дэспла
Дата нараджэння 23 жніўня 1961(1961-08-23)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, кінакампазітар
Інструменты флейта, фартэпіяна, ударныя
Жанры саўндтрэк
Узнагароды Срэбны мядзведзь Берлінскага кінафестывалю (2005), «Сезар» (2006, 2011, 2013), «Залаты глобус» (2007, 2018), «Еўрапейская кінапрэмія» (2007, 2010), «BAFTA» (2011, 2015), «Грэмі» (2012, 2014), «Оскар» (2015, 2018)
alexandredesplat.net
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Мішэ́ль Жэра́р Дэспла́ (фр.: Alexandre Michel Gérard Desplat [a.lɛk.sɑ̃dʁ dɛs.pla][5]; 23 жніўня 1961, Парыж, Францыя) — французскі кінакампазітар, лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне кінамузыкі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за фільмы «Гатэль „Гранд Будапешт“» і «Форма вады», а таксама сяміразовы намінант на гэтую прэмію за фільмы «Каралева», «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана», «Неверагодны містар Фокс», «Каралеўская прамова», «Арго», «Філамена» і «Гульня ў імітацыю». Двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за музыку да фільмаў «Размаляваная вуаль» і «Форма вады». Пяць разоў прызнаваўся Сусветнай акадэміяй саўндтрэкаў кампазітарам года.[6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Дэспла нарадзіўся 23 жніўня 1961 года. Яго бацька-француз і маці-грачанка пазнаёміліся, калі разам вучыліся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.[7] Неўзабаве пасля вяселля маладыя пераехалі ў Францыю, дзе і з’явіўся на свет Аляксандр. У Аляксандра ёсць дзве старэйшыя сястры: Мары-Крысцін (Кікі) Дэспла і Разалінда Дэспла.

Ужо ва ўзросце пяці год Аляксандр навучыўся іграць на фартэпіяна[8], а неўзабаве асвоіў трубу і флейту. Музыка стала неад’емнай часткай жыцця Аляксандра з ранняга дзяцінства, і гэта падштурхнула яго да выбару музычнай кар’еры. Вучоба ў Францыі, а затым у ЗША паспрыяла станаўленню яго музычнага густу. Інтарэсы Дэспла ахоплівалі вялікі абсяг музычных жанраў, ад французскай класікі пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці музыка Равэля і Дэбюсі, да сучаснага джаза і паўночнаамерыканскай і афрыканскай музыкі.[9] Дэспла імкнуўся не выпускаць з віду ніводнай падзеі ў свеце музыкі, пастаянна ўдасканальваючы ўласны стыль і манеру выканання.

Дэбют Аляксандра Дэспла як кінакампазітара адбыўся ў 1986 годзе, калі яму прапанавалі заняцца музычным афармленнем французская кінастужкі «Ki lo sa?». Паспяхова дэбютаваўшы, Дэспла працягнуў пісаць музыку да фільмаў у Францыі. Вялікі прарыў у кар’еры Аляксандра Дэспла адбыўся ў 2003 годзе, калі ён напісаў музыку для фільма «Дзяўчына з перлавай завушніцай».[9][10]

Дэспла не абмяжоўваецца стварэннем інструментальных кампазіцый для кіно. Ён таксама піша песні, музыку для тэатральных пастановак. Яго найлепшыя сімфоніі можна пачуць у выкананні Лонданскага сімфанічнага аркестра, Каралеўскай філармоніі, Мюнхенскага сімфанічнага аркестра. Апроч напісання і выканання музыкі, Дэспла займаецца выкладаннем. У свой час ён праводзіў майстар-класы ў Парыжскім універсітэце і ў Каралеўскім музычным коледжы ў Лондане. Яго майстар-класы адбываліся і ў межах значных міжнародных кінафестываляў. Так 19 мая 2012 года ён правёў майстар-клас на тэму «Асабістая гісторыя музыкі да фільма» на 65-ым Канскім кінафестывалі.[11]

На сённяшні дзень Аляксандр Дэспла лічыцца адным з самых запатрабаваных кінакампазітараў свету.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135383862 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Alexandre Desplat // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexandre Desplat // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135383862 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. «У арыгінале s у прозвішчы вымаўляецца» Eric Libiot Alexandre Desplat, films en noires et blanches (фр.)  (14 сакавіка 2015). Праверана 5 сакавіка 2018.
  6. Film Composer of the Year (англ.) . Праверана 5 сакавіка 2018.
  7. Jon Burlingame Thinking in Colors and Textures, Then Writing in Music (англ.)  (7 студзеня 2007). Праверана 5 сакавіка 2018.
  8. Hischak, Thomas S. (2015-04-16) (in ar). The Encyclopedia of Film Composers. Rowman & Littlefield. ISBN 978-1-4422-4550-1. https://books.google.com/books?id=Xz99CAAAQBAJ. 
  9. 9,0 9,1 Biography . Праверана 5 сакавіка 2018.
  10. How Alexandre Desplat creates a film score in three weeks – BBC News (англ.) . Праверана 5 сакавіка 2018.
  11. Three film Masterclasses at the Festival de Cannes 2012 (англ.)  (30 красавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]