Аляксандр Зіскінд
| Аляксандр Зіскінд | |
|---|---|
| Род дзейнасці | рабін |
| Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
| Дата смерці | 1794 |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | іўдаізм |
Аляксандр Зіскінд бен Майсей з Гродна быў кабалістам XVIII стагоддзя. Памёр у Гродне ў 1794 годзе[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іосіф Клаўснер, нашчадак Аляксандра Зіскінда, запісваў некаторыя сямейныя паданні, але, акрамя таго, што яго сучаснікі высока шанавалі, як святога чалавека, пра яго вельмі мала вядома. Здаецца, ён трымаўся ў баку ад барацьбы між артадаксальнымі яўрэямі і хасідамі свайго часу, хоць хасідская легенда распавядае пра сустрэчу паміж ім і магідам Межырэча непасрэдна перад смерцю апошняга. Паведамляецца, што рабін Наджман з Брацлава сказаў пра яго, што ён быў «хасідам да хасідства»[3].
Напісаў «Yesod we-Shoresh ha-'Abodah» (Сутнасць і корань пакланення), Новы Двур, 1782, працу, якая часта перавыдавалася. Яна змяшчае ўказанні па правільным выкарыстанні і разуменні рытуалу, штодзённых яўрэйскіх малітваў, а таксама малітваў на Шабат і яўрэйскія святы; а таксама розныя экзегетычныя артыкулы па каментарыях Рашы, і артыкулы пра Святую Зямлю і Іерусалімскі храм. Гэтая праца стала надзвычай папулярнай. У некаторых колах і да сённяшняга дня рэгулярна праводзяцца курсы па ёй для тых, хто жадае маліцца з глыбокай адданасцю[3].
Таксама пакінуў сваім сынам этычны запавет, які змяшчае настаўленні адносна набажэнства. Гэтая праца была апублікавана ў Гродне ў 1794 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ALEXANDER ÜSSKIND BEN MOSES OF GRODNO - JewishEncyclopedia.com. www.jewishencyclopedia.com. Праверана 9 верасня 2025.
- ↑ ЕЭБЕ/Зискинд (Александр) бен-Моисей из Гродны — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 9 верасня 2025.
- ↑ а б Louis Jacobs. Jewish mystical testimonies. — New York : Schocken Books, 1977. — С. 216-239. — 298 с. — ISBN 978-0-8052-3641-5.