Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка
| Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 15 лютага 1867[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 ліпеня 1938[2][3] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | батанік, энтамолаг |
| Навуковая сфера | энтамалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар заалогіі (1934) |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | спецыяліст па сістэматыцы тлей |
| Сістэматык жывой прыроды | |
|---|---|
|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Mordvilko».
|
Аляксандр Канстанцінавіч Мардві́лка (15 лютага 1867[1], Сталовічы, Мінская губерня[3] — 12 ліпеня 1938[2][3], Ленінград) — расійскі, беларускі[5] і савецкі заолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Аляксандр Мардвілка 15 лютага 1867 года ў мястэчку Сталовічы (цяпер — тэрыторыя Беларусі). Бацька служыў псаломшчыкам. Скончыў у 1889 годзе Мінскую духоўную семінарыю і ў той жа год паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. У 1893 годзе скончыў курс з залатым медалём за сачыненне пра тлей. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў асістэнтам Мікалая Віктаравіча Насонава. З 1896 па 1898 год знаходзіўся ў навуковых камандзіроўках у Неапалі, Марселі і Вілафранцы, затым вярнуўся ў Варшаўскі ўніверсітэт. У 1901 годзе абараніў магістарскую дысертацыю ў Кіеўскім універсітэце. У 1906—1908 гадах вывучаў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. У 1908—1909 гадах выкладаў у Маскве на Вышэйшых жаночых медыцынскіх курсах і ў МДУ. У 1909 годзе жыў у Пецярбургу, затым у Маскве, і 1911 годзе зноў вярнуўся ў Пецярбург; працаваў у Заалагічным музеі Імператарскай акадэміі навук (пазней — Заалагічным інстытуце АН СССР) у Санкт-Пецярбургскім універсітэце і Агранамічным інстытуце.
У 1918 годзе па чарзе з іншымі заолагамі выконваў абавязкі дырэктара і старшыні Савета Заалагічнага музея Акадэміі навук[6].
У 1925 годзе атрымаў прэмію імя П. П. Сямёнава-Цяншанскага. У 1934 годзе атрымаў ступень доктара заалогіі[7][8].
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жонка (у дзявоцтве Аўсянкіна) Марыя Іванаўна — дачка святара, да замужжа была школьнай настаўніцай у сяле Дубкі Астроўскага павета Пскоўскай губерні. Меў чацвёра дзяцей, з іх Таццяна Мардвілка (1905—1985) стала буйным палеантолагам, стратыграфам, кандыдатам геолага-мінералагічных навук[9].
Навуковыя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 85 навуковых публікацый[10]. Апісаў мноства таксонаў тлей. Зрабіў першую фаўністычную зводку па складзе тлей Савецкага Саюза. Абагульніў палеанталагічныя звесткі па тлях і зрабіў здагадку пра іх з’яўленне ў ніжняй юры. Распрацаваў тэорыю эвалюцыі жыццёвых цыклаў тлей. Высветліў ролю каляанальных валаскоў тлей у прыстасаванні да сімбіёзу з мурашкамі[7][8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://db.ranar.spb.ru/ru/person/id/18500/
- ↑ а б Alexander Konstantinowitsch Mordwilko // Biographies of the Entomologists of the World — Senckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Кузнецов Н. Я. Памяти А. К. Мордвилко (1867—1938), A. K. Mordvilko // Природа / под ред. Н. Кольцов, А. Ф. Андреев, А. В. Лопатин — Москва, 1939. — вып. 1. — С. 87–90.
- ↑ а б «Соблаговолите немедленно прибыть». Некоторые штрихи к биографии сэра Бориса П. Уварова (1886–1970) — русско-английского энтомолога, члена Королевского общества Великобритании (Материалы британского архива учёного)., «Deign to Arrive Immediately». Some Tweaks to the Biography of Sir Boris P. Uvarov (1886–1970) — Russian-English Entomologist, F.R.S. (Materials of the British Archive of the Scientist). // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 1. — С. 49–59. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2019-11985
- ↑ Мардвілка Аляксандр Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- ↑ Слепкова Н.В. Зоологический музей и институт в Петрограде Ленинграде: от Первой мировой до «Великого перелома» (1914–середина 1930-х гг.) // Труды Зоологического института РАН. — 2019. — Т. 323. — № 3. — С. 268–312. — DOI:10.31610/trudyzin/2019.323.3.268 Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2020.
- ↑ а б Кузнецов Н. Я. Памяти А. К. Мордвилко (1867—1938) // Природа. : журнал. — 1939. — № 1. — С. 87—90. — ISSN 0032-874X.
- ↑ а б Мордвилко Акександр Констатнинович // Биологи. Биографический справочник / Ответственный редактор Ф. Н. Серков. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 431—432. — 815 с.
- ↑ Мордвилко Татьяна Александровна | Меловой период. cretaceous.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 17 красавіка 2019.
- ↑ Кузнецов Н.Я. Список работ Александра Константиновича Мордвилко (1867-1938) // Энтомологическое обозрение : журнал. — 1945. — Т. 79. — № 3—4. — С. 135—137. — ISSN 0367-1445.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мардвілка Аляксандр Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мордвилко, Александр Константинович // Новый энциклопедический словарь: В 48 томах (вышло 29 томов). — СПб., Пг.: 1911—1916.
- Аляксандр Мардвілка на сайце «Личности».
- Аляксандр Мардвілка на сайце Вялікія людзі Расіі.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выпускнікі Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Заолагі Расіі
- Заолагі СССР
- Энтамолагі Расіі
- Энтамолагі СССР
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Энтамолагі Беларусі
- Заолагі Беларусі
- Супрацоўнікі Заалагічнага інстытута РАН
