Аляксандр Леанідавіч Зімоўскі
Аляксандр Зімоўскі | ||
| ||
---|---|---|
22 снежня 2005 — 28 снежня 2010 | ||
Папярэднік | Уладзімір Матвяйчук | |
Пераемнік | Генадзь Давыдзька | |
| ||
22 сакавіка 2005 — 2008 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Прафесія | журналіст | |
Дзейнасць | журналіст, палітык, ваенны | |
Нараджэнне | 10 студзеня 1961 (59 гадоў) ГДР | |
Узнагароды |
Алякса́ндр Леані́давіч Зімо́ўскі (10 студзеня 1961) — журналіст, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2005—2010), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005—2008).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 10 студзеня 1961 года ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007). Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газет і часопісаў («Дзелавы веснік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газета»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас ваеннага канфлікту на Балканах (1998—1999). З 2000 па 2002 гады — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачанні. У 2002 годзе стаў генеральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
22 снежня 2005 года прызначаны кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 снежня 2010 года звольнены з пасады на карысць Генадзя Давыдзькі[1][2].
Па квоце прэзідэнта ў 2004 годзе стаў членам Савета Рэспублікі. Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
У красавіку 2006 года за ўдзел у фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза.
Перабраўся ў Расію, ад 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе медыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by[3]. Быў калумністам партала навін naviny.by. Выступае як палітолаг і эксперт па Беларусі ў расійскіх СМІ.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Дыплом Беларускай асацыяцыі журналістаў «Ганаровы крумкач» (1996)
- Ордэн «За службу Радзіме» IIІ ступені (1999)
- Ордэн Францыска Скарыны (2007)[4]
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Зимовский А. Л., Козловский В. В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998
Зноскі
- ↑ О А.Л.Зимовском (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 снежня 2010). Праверана 6 лютага 2011.
- ↑ Зімоўскага змянілі на Давыдзьку. Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 снежня 2010). Праверана 28 снежня 2010.
- ↑ Зимовский ушел из охранительной журналистики в охренительную 26.06.2011 naviny.by(руск.)
- ↑ Александр Зимовский, Людмила Бородина и Владимир Рылатко ўдостоены высоких государственных наград(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
- Асобы
- Журналісты Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь