Аляксандр Леанідавіч Ткачонак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Леанідавіч Ткачонак
Дата нараджэння 20 лістапада 1950(1950-11-20) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Месца смерці Беларусь
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Тэатр БелДАДТ імя Я. Купалы
IMDb ID 0864709

Аляксандр Леанідавіч Ткачонак (нар. 20 лістапада 1950, г. Чашнікі, Віцебскай вобласці) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). З 1975 акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Мастацтва А. Ткачонка вызначаецца арганічнасцю, псіхалагічнай глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М. Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Компас («Дзялок» А. Талстога), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Падсякальнікаў ("Тэрмінова патрабуецца… «самазабойца» М. Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар'ят і манахіня» С. Віткевіча), Освальд («Здані» Г. Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж. Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І. Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай гаднасці, нязломную сілу духу прастога селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В. Быкава (Дзяржыўная прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М. Фрэйна (1989). Здымаўся ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлэвізійных пастаноўках («Шчаслівы» паводле К. Рапапорта і М. Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е. Міровіча, «Федра» Ж. Расіна).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крывашэева Н. Ткачонак Аляксандр Леанідавіч / Н. А. Крывашэева // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 473.