Аляксандр Міхайлавіч Лукашук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Лукашук)
Аляксандр Міхайлавіч Лукашук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1955[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, публіцыст, перакладчык, пісьменнік, radio editor
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Аляксандр Міхайлавіч Лукашук (нар. 1955, Брэст) — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1977). Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 г. на Радыё Свабода, з 1999 г. — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. У 20042005 гг. дырэктар Радыё «Свабодны Афганістан», у 20072008 — выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута (Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі». У 19901995 гг. — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па правах ахвяр палітычных рэпрэсій.

Аўтар даследаванняў гісторыі XX ст., у т.л. кніг «Здзек» (1988), «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), «След матылька: Освальд у Менску» (2011), «Зкімбы-зымбы» (2013).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Alâksandar Mìhajlavìč Lukašuk // NUKAT — 2002.
  2. Студзінская, І., Грыдзін, У.. Аляксандар Лукашук атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча. www.svaboda.org. Радыё Свабода (28 мая 2018). Праверана 28 мая 2018.
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]