Аляксандр Людвік Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Людвік Радзівіл
Alaksandar Ludvik Radzivił. Аляксандар Людвік Радзівіл (1733).jpg
А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 4 жніўня 1594(1594-08-04)
Смерць: 23 сакавіка 1654(1654-03-23) (59 гадоў)
Пахаванне:
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Маці: Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх
Жонка: Тэкля Ганна з Валовічаў
Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў
Лукрэцыя Марыя Строзі
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштаф, Альбрэхт, Юрый, Міхал Казімір, Ян, Ганна Яўхімія, Іаана Катажына, Францішка
ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора
ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя

Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (16261630) і крайчы вялікі літоўскі (16301631), ваявода берасцейскі (16311635), маршалак надворны (16351637) і вялікі літоўскі (16371654), ваявода полацкі (1654).

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[1]. Трымаў Магілёўскае войстаўства1632), быў старостам слонімскім (16351642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Людвік Радзівіл. М. Старкман, 1857

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (16321634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).

Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[2].

У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.

Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]