Аляксандр Лявонавіч Юрчанка
Аляксандр Лявонавіч Юрчанка | |
---|---|
Нараджэнне |
1892 |
Смерць |
2 жніўня 1919 |
Месца пахавання |
Аляксандр Лявонавіч Ю́рчанка (нар. 1892 г. у в. Скверата, Мсціслаўскі павет, цяпер Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць, Расія — 2 жніўня 1919) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і барацьбы за Савецкую ўладу на Магілёўшчыне.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і селяніна-бедняка. Скончыў 2 класы царкоўна-прыходскай школы. Працаваў у сельскай гаспадарцы, а з 1910 г. рабочым на Марыупальскім металургічным заводзе ліцейнага цэха. У 1913 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Беларусі, у Карпатах, удзельнічаў у складзе 8-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту ў Брусілаўскім прарыве. За адвагу і смеласць гусар Юрчанка быў узнагароджаны медалём «За адвагу». На фронце вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат, за што ў 1917 г. прыгавораны да расстрэлу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў старшынёй палкавога камітэта і членам фракцыі бальшавікоў 5-й арміі. Удзельнік штурму Зімняга палаца.
Вясной 1918 г. вярнуўся ў родныя мясціны, дзе стварыў з сялянскай беднаты першую ў павеце камуністычную ячэйку з 40 чалавек. У 1918 г. прызначаны ваенным камісарам па харчаванню, а ў ліпені 1919 г. абраны старшынёй выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета. На 3 агульнапавятовай канферэнцыі камуністаў абраны старшынёй павятовага камітэта партыі.
Загінуў у час ліквідацыі банды на Мсціслаўшчыне 2 жніўня 1919 г. Пахаваны ў г. Мсціславе.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем А. Л. Юрчанкі названа адна з вуліц Мсціслава. У 1972 г. на магіле пастаўлены бюст.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юрчанка Аляксандр Лявонцьевіч: Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 118.