Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла
Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1821 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1893 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | гісторыя |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 — 1893, маёнтак Ражаншчына, Лепельскі павет) — беларускі і ўкраінскі гісторык украінскага паходжання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдні сын памешчыка Палтаўскай губерні Максіма Піліпавіча С.-К. Скончыў Нежынскі ліцэй. На ваеннай, потым на дзяржаўнай службе. Губернскі ляснічы ў Віцебску (1860). Сакратар Віцебскага статкамітэта (1863).
Аўтар 159 прац і публікацый, з іх 33 былі прысвечаны пераважна ўкраінскай, 126 — пераважна беларускай тэматыцы, найбольш Віцебшчыне (1862—1891). Першае даследаванне — «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» («Труды вольного экономического общества», 1862). У кола тэм уваходзілі гісторыя Віцебскай губерні, яе археалогія, статыстыка тагачаснай Віцебшчыны і статыстыка мінулых гадоў, развіццё народнай адукацыі ў краі, фабрычна-заводскай прамысловасці, клімат, геалогія і карысныя выкапні, этнаграфія, статыстыка здарэнняў на Віцебшчыне за розныя гады і пад.
Даследчык апісаў многія старажытнасці Віцебшчыны, напр., рэшткі крэпасці ля Азярышча, сабраў цікавую ўласную калекцыю. Апублікаваў апісанне археалагічных помнікаў Гарадоцкага павета, кнігу пра археалагічныя старажытнасці Віцебскага края (1867, упершыню ў Беларусі). Сабраў і сістэматызаваў вялікую колькасць матэрыялу па Віцебскім краі ў грунтоўнай кнізе «Беларускія старажытнасці» (СПб., 1890), вельмі станоўча адзначанай на 9 археалагічным з'ездзе А. П. Смародскім (Вільня, 1893).
Укладальнік і рэдактар 8 тамоў памятных кніжак Віцебскай губерні (1863—1867, 1869, 1878, 1881), памятнай кніжкі Віленскага генерал-губернатарства і адрас-каляндар на 1868 год, зборнік «У памяць першага рускага статыстычнага з'езда 1870 г.».
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла на Вікісховішчы |
---|
- Л. В. Аляксееў. Таленавіты даследчык Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №1, 1980. С.12—14.
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1821 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай губерні
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Віцебскай губерні
- Выпускнікі Ніжынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Мікалая Гогаля
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Постаці ўкраінскай гістарыяграфіі