Аляксандр Мах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мах
Alexander Mach
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1902(1902-10-11)
Месца нараджэння Паларыкава
Дата смерці 15 кастрычніка 1980(1980-10-15) (78 гадоў)
Месца смерці Браціслава, Чэхаславакія
Месца пахавання
Грамадзянства чэхаславацкае
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мах (11 кастрычніка 1902, в. Паларыкава — 15 кастрычніка 1980, Браціслава) — славацкі палітык нацыяналістычнай арыентацыі.

Аляксандр Мах належаў да Славацкай Народнай партыі, якая мела прафашысцкую арыентацыю[1]. Мах высунуўся на пярэдні план у 1938 годзе пасля падпісання Мюнхенскага пагаднення і стаў блізкім паплечнікам Войцеха Тука і Фердынанда Дурканскага[2].

Мах стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Войтэха Тука ў Першай Славацкай рэспубліцы, а таксама быў кіраўніком Глінкавай Гвардыі. Ён быў намеснікам прэм’ер-міністра Караля Сідара з сакавіка 1939 года.

Мах дамагаўся цеснага супрацоўніцтва з нацысцкай Германіяй. Быў адказны за дэпартацыю яўрэяў і падаўленне антыфашысцкага руху. 4 красавіка 1944 года збег у Аўстрыю, дзе жыў у вёсцы Манзэе і быў схоплены амерыканцамі. Быў выдадзены Чэхаславакіі, дзе сядзеў у пражскай турме Панкрац, потым быў пераведзены ў Браціславу. У 1946 годзе пачаўся судовы працэс. У 1947 годзе атрымаў пакаранне ў выглядзе 30 гадоў турэмнага зняволення. 9 мая 1968 года Мах быў амніставаны прэзідэнтам Людвікам Свобадай па стане здароўя. Пасля вызвалення жыў на дачы сына каля Браціславы. Памёр у 1980 годзе.

Зноскі

  1. Shari J. Cohen, Politics without a past, 1999, p. 68
  2. Stanislav J. Kirschbaum, A history of Slovakia, 1996, p. 182

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • VNUK, František. Mať svoj štát znamená život : politická biografia Alexandra Macha. Vyd. 1. Bratislava : Odkaz : Ozveny, 1991. ISBN 80-85193-11-6