Аляксандр Мацвеевіч Матросаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мацвеевіч Матросаў
руск.: Александр Матвеевич Матросов
Дата нараджэння 5 лютага 1924(1924-02-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1943(1943-02-27) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Гады службы 1942—1943
Званне
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мацвеевіч Матросаў (5 лютага 1924 Екацярынаслаў — 27 лютага 1943 Чарнушкі, Калінінская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (19.06.1943[2]), чырвонаармеец. Загінуў у 19 гадоў, закрыўшы сваімі грудзьмі амбразуру нямецкага дзота, даўшы магчымасць байцам свайго ўзвода здзейсніць атаку апорнага пункта. Яго подзвіг шырока асвятляўся ў газетах, часопісах, літаратуры, кіно і стаў у рускай мове устойлівым выразам («грудзьмі на амбразуру»).

Помнік Аляксандру Матросаву ў г. Вялікія Лукі

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Матросаў неаднаразова звяртаўся з пісьмовымі просьбамі накіраваць яго на фронт. У верасні 1942 года быў прызваны Кіраўскім РВК горада Уфы ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і пачаў вучобу ў Краснахолмскім пяхотным вучылішчы з 30 верасня курсантам 5 роты (Чкалаўская вобласць). У лістападзе 1942 года ўступіў у ВЛКСМ. У снежні 1942 года разам з курсантамі вучылішча адпраўлены на зборны пункт у Астрахань на вучэнні.

18 студзеня 1943 года са станцыі Платаўка Чкалаўскай вобласці разам з курсантамі вучылішча добраахвотнікам у складзе маршавай роты, адправіўся на Калінінскі фронт. 12 лютага 1943 года Матросаў прыбыў у частку, служыў у складзе 2-га асобнага стралковага батальёна (па іншых дадзеных у 1-й роце 3-га батальёна) 91-й асобнай Сібірскай добраахвотніцкай брыгады імя І. В. Сталіна (пазней 254-й гвардзейскі стралковы полк 56-й гвардзейскай стралковай дывізіі, Калінінскі фронт), абраны групкамсоргам і прызначаны агітатарам ўзвода. 15 лютага 1943 году, а 18:00, 91-я брыгада выступіла ад станцыі Зямцы у напрамку горада Локня. З 25 лютага 1943 года на фронце.

25 лютага 1943 года 91-я брыгада двзюма батальёнамі вяла наступальныя баі за населеныя пункты Чорнае і Брутава. 26 лютага 1943 года 91-я брыгада часткай сіл 2-га батальёна выйшла ў раён вёскі Пляцень (Паўночны), маючы задачай ударам ў фланг знішчыць праціўніка, які абараняўся вёскі Чарнушкі і Чорная, і авалодаць імі. З фронту на Чарнушкі наступаў 4-й батальён.

27 лютага 1943 года гераічна загінуў у баі ў раёне вёскі Чарнушкі Лакнянскага раёна Калінінскай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці). Пахаваны там жа ў вёсцы, а ў 1948 годзе яго прах быў перапахаваны ў горадзе Вялікія Лукі Вялікалуцкай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовы канверт СССР
Паштовая марка СССР, 1944 год
Паштовая марка СССР, 1963 год

Імем Аляксандра Матросава названы шэраг вуліц і паркаў ў многіх гарадах Расіі і краін СНД. На месцы гібелі Аляксандра Матросава створаны мемарыяльны комплекс. Помнікі А. М. Матросаву ўсталяваны ў шматлікіх гарадах (Вялікія Лукі (1978) і інш.).

У 1944 і 1963 гадах выпушчаныя паштовыя маркі СССР. У 1983 годзе да 40-годдзя з дня гібелі героя выпушчаны паштовы мастацкі маркіраваны канверт.

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Радавы Аляксандр Матросаў».
  • «Аляксандр Матросаў. Праўда пра подзвіг» (Расія, 2008).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aleksandr Matveyevich Matrosov // TracesOfWar
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 19 июня 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 июня (№ 23 (229)). — С. 3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]