Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі
Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельм Георгіевіч Кнорын | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Іванавіч Крыніцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1885 |
||||||
Смерць |
2 верасня 1937 (51 год) |
||||||
Партыя | УКП(б) (1904) | ||||||
Адукацыя | Маскоўскі камерцыйны інстытут | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Алякса́ндр Мікала́евіч Аса́ткін-Уладзі́мірскі (15 кастрычніка 1885, Кастрамская губерня — 2 верасня 1937[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член КПСС з 1904. Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Узнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. Дэлегат 5 з’езда РСДРП (1907)[2]. За рэвалюцыйную дзейнасць 6 разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню, 2 разы высланы. З 1918 член Прэзідыума ВЦСПС, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР : наркам гаспадарчых спраў, намеснік старшыні СНК, старшыня эканамічнага савета[2]. З 1922 года інструктар ЦК РКП(б). У 1923 годзе узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лютага 1924 года сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), у маі-верасні 1924 года адказны сакратар ЦК КПБ(б), пасля 1-ы сакратар Уладзімірскага губкама партыі.
У 1927 годзе інструктар ЦК УКП(б), у 1928 старшыня праўлення Усесаюзнага Сельскагаспадарчага банка. У студзені 1928 года працаваў у складзе асобай камісіі па высвятленні прычынаў паўстання ў Якуціі[3].
У 1930-31 гадах старшыня выканкама Савета Далёкаўсходняга краю. З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Член ЦКК УКП (б) у 1924-25 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1924-25[2].
Выключаны са складу ЦК КП(б) УССР пастановай пленума ЦК, які праходзіў 3 і 4 ліпеня 1937 года. На наступны дзень, 5 ліпеня, арыштаваны. Расстраляны 2 верасня таго ж года. Праз 20 гадоў, у 1957 годзе, пасмяротна рэабілітаваны.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Яго імём названа адна з вуліц горада Уладзіміра.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Всемирный исторический проект. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 28 мая 2012.
- ↑ а б в Асаткин-Владимирский Александр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Паўднёва-ўсходні рэгіянальны рэсурсны цэнтр Якуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 28 мая 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Владимирские фамилии — Асаткины Архівавана 23 студзеня 2010.
- Государственная публичная историческая библиотека России
- Владимирская Русь. Политические деятели Архівавана 23 красавіка 2015.
- Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991
- Альманах «Россия. XX век»
- Великие люди Беларуси Архівавана 6 верасня 2016.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
- Памерлі 2 верасня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Сакратары ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці