Аляксандр Мікалаевіч Баландзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Баландзін
Род дзейнасці інжынер, касманаўт
Дата нараджэння 30 ліпеня 1953(1953-07-30) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Аляксандр Мікалаевіч Баландзін (руск.: Алекса́ндр Никола́евич Бала́ндин; нар. 30 ліпеня 1953) — расійскі касманаўт, Герой Савецкага Саюза. Здзейсніў адзіны працяглы (179 сутак) палёт на «Саюз ТМ-9» і арбітальнай станцыі «Мір». Пазыўны ў палёце — «Родник-2».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 ліпеня 1953 года ў горадзе Фразіна. У 1970 годзе скончыў сярэднюю школу ў Фразіна, у 1976 годзе МВТУ па спецыяльнасці «Дынаміка палёту і кіраванне». Працаваў інжынерам у падмаскоўным НВА «Энергія».

8 снежня 1978 года залічаны ў атрад касманаўтаў (5-ы набор грамадзянскіх спецыялістаў НВА «Энергія»), рыхтаваўся да палётаў на караблі шматразовага выкарыстання «Буран» (1979—1984), караблях «Саюз-ТМ» і арбітальнай станцыі «Мір». У верасні 1989 года — бортінжынер дублюючага экіпажа «Саюз ТМ-8». 5 верасня 1989 года «Саюз ТМ-8» падняўся на арбіту з асноўным экіпажам (А. А. Сераброў і А. С. Віктарэнка).