Аляксандр Мікалаевіч Косінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мікалаевіч Косінец
Аляксандр Мікалаевіч Косінец
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ
27 снежня 2014 — 5 снежня 2016
Прэм'ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Кабякоў
Пераемнік: Наталля Качанава
сцяг
Старшыня Віцебскага албвыканкама
24 лістапада 2008 — 27 снежня 2014
Прэм'ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік: Мікалай Шарснёў
 
Адукацыя: Віцебскі медінстітут
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Навуковая ступень: доктар медыцынскіх навук[d]
Дзейнасць: палітык, хірург
Нараджэнне: 27 мая 1959(1959-05-27) (58 гадоў)
в. Роскі Сялец, Аршанскі раён
 
Ваенная служба
Званне: генерал-маёр запасу
 
Узнагароды:
Медаль «За працоўную доблесць»

Алякса́ндр Мікала́евіч Ко́сінец (27 мая 1959, в. Роскі Сялец, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—16). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі медінстітут, кіраваў Рэспубліканскі навукова-практычным цэнтрам «Інфекцыя і хірургія», быў рэктарам Віцебскага медуніверсітэта.

З 1980 г. па 1994 г. працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 19951997 гг. узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997—2005 гг. — рэктар Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.

З 2005 па снежань 2008 года займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 24 лістапада 2008 па 27 снежня 2014 — Старшыня Віцебскага аблвыканкама.

27 снежня 2014 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.[1] Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 ў сувязі з пераходам на іншую працу. 30 мая 2017 назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі[2].

Мае сына.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі».

Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М.В.Ламаносава, нагрудным знакам ”Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь“, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам ”За асабістыя заслугі“, ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, Святога Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам ”Кадэцкі Крыж“ II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі