Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін
Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1847 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1923[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, інжынер, прадпрымальнік |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін (1847 — 1923) — электратэхнік. Вынайшаў электрычную вугальную лямпу напальвання (1872). Электрычныя ліхтары з яго лямпамі былі першымі ў Пецярбургу і запаліліся 11 верасня 1873 года. Адзін з заснавальнікаў электратэрміі. Першым выкарыстаў для ніткі напальвання лямпы тугаплаўкія металы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровы інжынер-электрык (1899). Скончыў (1865) Варонежскі кадэцкі корпус і (1868) Маскоўскае юнкерскае вучылішча. У 1870 годзе пераехаў у СПб. Вольным слухачом наведваў у Тэхналагічным інстытуце заняткі па фізіцы, хіміі, механіцы. У 1871—1974 гг. праводзіў доследы і дэманстрацыі электрычнага асвятлення лямпамі напальвання ў Адміралітэце, Галернай гавані, на Адэскай вуліцы, у Тэхналагічным інстытуце. У 1872 годзе падаў заяўку і атрымаў патэнт. У 1884 г. арганізаваў у Парыжы вытворчасць лямпаў напальвання і даслаў у СПб. партыю лямпаў для 3-й электратэхнмчнай выставы. У 1893 годзе звярнуўся да ніткі напалу з тугаплаўкіх металаў, якая ўжывалася ім у Парыжы для магутных лямпаў 100 … 400 свечак. У 1894 г. у Парыжы арганізаваў лямпавую фірму «Ладыгін і дэ Ліль». У 1900 г. удзельнічаў у Сусветнай выставе ў Парыжы.
У 1906 г. у ЗША пабудаваў і пусціў у ход завод па электрахімічных атрымання вальфраму, хрому, тытана і інш. металаў. Важны напрамак вынаходніцкай дзейнасці — распрацоўка электрычных печаў супраціву і індукцыйных для плаўкі металаў, меленіта, шкла, загартоўкі і адпалу сталёвых вырабаў, атрымання фосфару, крэмнія. У верасні 1907 г. вярнуўся ў Расію. Пасля люты 1917 г. выехаў з Расіі ў ЗША.
Зноскі
- ↑ Лодыгин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Ліпецкім павеце
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці