Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 чэрвеня 1976 (46 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 2011 па 2018 год працаваў на пасадзе дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў горадзе Мінску.
З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1].
3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].