Аляксандр Мікалаевіч Стажараў
Аляксандр Мікалаевіч Стажараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1987) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксандр Мікалаевіч Стажараў[1] (нар. 12 снежня 1946) — вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны, педагог, доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ташкенце. Скончыў сярэднюю школу і ў 1965 годзе паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1971 годзе. Працаваў асістэнтам на кафедры біяхіміі інстытута і вучыўся ў аспірантуры. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1984 года на пасадзе дацэнта кафедры[3]. У 1984—1988 гадах — дэкан па рабоце з замежнымі навучэнцамі[2]. У 1990—1993 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1993—1996 гадах займаў пасаду дырэктара Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]А. М. Стажараву належаць каля 200 навуковых прац і 13 рацыяналізатарскіх прапаноў. Атрымаў новыя дадзеныя аб рэгуляторных механізмах энергетычнага абмену ў клетках, даказаў існаванне бялку падобнага актыну цягліц у мітахондрыях нямышачных клетак, выявіў яго структуру і функцыі. Аўтар прац па малекулярных асновах і медыцынскіх наступствах малых доз радыяцыі, уздзеянню фактараў знешняга асяроддзя на арганізм чалавека. У час працы ў Навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай медыцыны арганізаваў выкананне рэалізацыі медыцынскага раздзела Дзяржаўнай праграмы ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[2].
У 2014 годзе прызначаны старшынёй Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у навуковым камітэце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па дзеянні атамнай радыяцыі. На працягу шэрагу гадоў з’яўляўся членам назіральнага савета Беларуска-амерыканскага праекта па даследаванні рака і іншых захворванняў шчытападобнай залозы пасля Чарнобыльскай катастрофы. Член Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Член экспертнай групы па рэагаванні ў выпадку ядзерных катастроф МАГАТЭ[3].
Аўтар навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Медыцынская экалогія»[3]. Пад рэдакцыяй А. М. Стажарава выйшаў падручнік «Радыяцыйная медыцына», лабараторны практыкум «Радыяцыйная і экалагічная медыцына» і шэраг іншых дапаможнікаў[3].
У 1988—1991 гадах займаў пасаду сакратара партыйнага камітэта Мінскага медыцынскага інстытута[2]. Член рэдакцыйнай калегіі выдання «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экалогія»[4]. Прымаў удзел у рабоце шэрагу міжнародных навуковых канферэнцый (Вюрцбург, 1995; Вена, 1996; Вашынгтон,1994, 2003; Вена, 2013).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
- Граматы Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Стожаров Александр Николаевич Архівавана 29 ліпеня 2022. (руск.) // Сайт БДМУ
- ↑ а б в г Стожаров Александр Николаевич (руск.) // Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены
- ↑ Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экалогія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 30 ліпеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стажараў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 128. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 387—388. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стожаров Александр Николаевич Архівавана 29 ліпеня 2022. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Стожаров Александр Николаевич (руск.) // Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Дэканы медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў БДМУ
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя ганаровымі граматамі
- Аўтары падручнікаў