Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Анісімаў
Дырыжор Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч
Дырыжор Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1947(1947-10-08) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, оперны спявак
Жанры опера, балет, сімфанічная музыка
Калектывы Беларуская дзяржаўная філармонія
Самарскі акадэмічны тэатр оперы і балета
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі

Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў — галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Анісімаў нарадзіўся ў Маскве. Пасля вучобы ў Маскоўскім харавым вучылішчы імя А. В. Свешнікава  (руск.) і Ленінградскага харавога вучылішча імя М. І. Глінкі паступіў у Ленінградскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава, якую скончыў па класе харавога дырыжавання прафесара Я. П. Кудраўцавай. Спецыяльнасць оперна-сімфанічнага дырыжавання вывучаў у Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесараў А. А. Дзімітрыядзі і Л. М. Гінзбурга. Удасканальваўся ў аспірантуры ў прафесара Г. М. Раждзественскага.

Прафесійная кар’ера пачалася ў 1975 годзе ў Ленінградзе ў Малым тэатры оперы і балета. З 1980 года галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 1985 года галоўны дырыжор Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета і запрошаны дырыжор Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава.

З 1995 года галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі, Філарманічнага аркестра г. Пусан (Рэспубліка Карэя) і Растоўскага музычнага тэатра. У тым жа годзе быў А. Анісімаў дырыжаваў першым канцэртам у Маскве вялікай опернай спявачкі Мантсерат Кабалье, які адбыўся ў Крамлі[1].

З 2002 года і па цяперашні час галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава стаў вядучым музычным калектывам краіны. У яго выкананні гучаць творы беларускіх кампазітараў, сучасная і класічная музыка сусветнага сімфанічнага і опернага рэпертуара. Гастрольны графік аркестра ўключае гарады Беларусі, Прыбалтыкі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Польшчы, Славакіі, Японіі і інш.

Са жніўня 2011 года Аляксандр Анісімаў галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Пад кіраўніцтвам маэстра тэатр прадставіў прэм’еры опер «Аіда», «Мадам Батэрфляй», «Травіята», «Казка пра цара Салтана», «Яўген Анегін», «Севільскі цырульнік», «Флорыя Тоска», «Снягурка», «Пікавая дама»; балетаў «Шчаўкунок», «Дама пікаў», «Карсар» і канцэртныя праграмы.

З 2012 года кіраўнік студэнцкага аркестра Беларускай акадэміі музыкі, прафесар аркестравага факультэта. У сезоне 2012—2013 гадоў студэнцкі аркестр сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Анісімава прадставіў на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі пяць праграм: «Балеро[ru]» Равеля, Сімфонія № 9 Бетховена, III акт «Валькірыі» і III акт «Гібелі Багоў» Вагнера, «Паэма экстазу» Скрабіна, Сімфонія № 5 Кузняцова.

Выступленні[правіць | правіць зыходнік]

Як запрошаны дырыжор Аляксандр Анісімаў выступаў у оперных тэатрах і канцэртных залах шматлікіх гарадоў былога Савецкага Саюза, у т.л. у Вялікім тэатры ў Маскве і Кіраўскім у Ленінградзе. Аляксандр Анісімаў дырыжаваў операй «Князь Ігар» Барадзіна на гастролях опернай трупы Кіраўскага тэатра ў Паўднёвай Карэі, прыняў удзел у пастаноўцы оперы «Вайна і мір» Пракоф’ева ў Сан-Францыска ў якасці асістэнта Валерыя Гергіева. Аляксандр Анісімаў супрацоўнічаў з Мсціславам Растраповічам у Англіі падчас пастаноўкі «Ваеннага рэквіема»  (англ.) Брытэна.

Сусветныя гастролі маэстра Анісімава ўключаюць выступленні ў Х'юстан-Гранд-Оперы  (англ.), Оперы Сан-Францыска  (англ.), тэатры Калон (Аргенціна), Дзяржаўнай оперы Паўднёвай Аўстраліі, Ла Фенічэ ў Венецыі, тэатры Карла Фелічэ  (англ.) ў Генуі, оперных тэатрах Гановера  (англ.) і Гамбурга  (руск.), Комішэ Опер  (руск.) у Берліне, оперы Гарнье і оперы Бастыліі ў Парыж, Лісеу  (укр.) ў Барселоне, на фестывалі Пучыні ў Клагенфурце (Аўстрыя). Выступаў з Галандскім сімфанічным аркестрам, філарманічнымі аркестрамі Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Монтэ-Карла і Ратэрдама, Літоўскім і Венгерскім Нацыянальным сімфанічнымі аркестрамі, сімфанічным аркестрам Бірмінгема, Каралеўскім філарманічным аркестрам Ліверпула, Лонданскім сімфанічным аркестрам, Нюрнбергскай філармоніяй, Маладзёжным аркестрам Аўстраліі, Лонданскім Каралеўскім філарманічным аркестрам і аркестрам Нацыянальнай акадэміі Санта-Чэчылія.

Маэстра ўвесь час працуе з Нацыянальным маладзёжным аркестрам Ірландыі, з якім ён паставіў Вагнераўскага цыкла «Пярсцёнка Нібелунгаў». Ён таксама плённа працуе з Ірландскай Операй і фестывалем ва Уэксфардзе, Аляксандр Анісімаў ганараваны званнем доктара музыкі (Honoris causa) Нацыянальнага ўніверсітэта Ірландыі, з’яўляецца Прэзідэнтам Вагнераўскага грамадства Ірландыі.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава былі зроблены запісы ўсіх сімфоній, балетаў «Раймонда[ru]» і «Поры года» Глазунова; усіх сімфоній і паэмы «Званы» Рахманінава ў выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі (NAXOS). Дзясятая сімфонія Шастаковіча з маладзёжным аркестрам Аўстраліі (MELBA) атрымала прэстыжную ўзнагароду «Golden Ear» (USA). Вялікім поспехам карыстаецца запіс на DVD нашумелай пастаноўкі «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета[ru]» Шастаковіча ў Лісеу (EMI).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае дзвюх дочак ад першага шлюбу і сына ад другога, чацвёра ўнукаў.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]