Аляксандр Міхайлавіч Лукашук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Лукашук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1955
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: журналіст, публіцыст, перакладчык
Мова твораў: руская мова
Узнагароды:

Аляксандр Міхайлавіч Лукашук (нар. 1955, Брэст) — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1977). Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 г. на Радыё Свабода, з 1999 г. — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. У 20042005 гг. дырэктар Радыё «Свабодны Афганістан», у 20072008 — выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута (Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі». У 19901995 гг. — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па правах ахвяр палітычных рэпрэсій.

Аўтар даследаванняў гісторыі XX ст., у т.л. кніг «Здзек» (1988), «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), «След матылька: Освальд у Менску» (2011), «Зкімбы-зымбы» (2013).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2011 год з кнігай «След матылька: Освальд у Менску»
  • Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год з кнігай «Зкімбы-зымбы»
  • Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2018 за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску»[1].

Зноскі

  1. Студзінская, І., Грыдзін, У. Аляксандар Лукашук атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча. Радыё Свабода (28 мая 2018). Праверана 28 мая 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]