Перайсці да зместу

Аляксандр Міхайлавіч Маёраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Маёраў
Дата нараджэння 13 верасня 1920(1920-09-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2008(2008-01-14)[2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Сухапутныя войскі СССР[d]
Званне генерал арміі
Камандаваў Прыбалтыйская ваенная акруга[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Вены» медаль «За вызваленне Прагі» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ордэн Белага льва ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Тудара Уладзімірэску

Аляксандр Міхайлавіч Маёраў (руск.: Андрей Михайлович Майоров; 13 верасня 1920(1920-09-13)[1], Вольскі раён[d]14 студзеня 2008(2008-01-14)[2], Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1977), удзельнік Вялікай Айчыннай, уводу войск Арганізацыі Варшаўскага дагавора на тэрыторыю Чэхаславакіі як камандуючы 38-й арміі і вайны ў Афганістане як Галоўны ваенны саветнік Узброеных Сіл ДРА.

Нарадзіўся ў сяле Пакурлей (цяпер — Саратаўская вобласць) у сям’і заможнага селяніна.

У верасні 1940 года паступіў у Златавустаўскае ваенна-інжынернае вучылішча, якое скончыў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На працягу двух гадоў, будучы намеснікам і камандзірам сапёрнай роты на курсах малодшых палітрукоў Прыволжскай ваеннай акругі, займаўся падрыхтоўкай афіцэрскіх кадраў для фронту.

У студзені 1943 года быў прызначаны дывізіённым інжынерам 8-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Прымаў удзел у баях на Варонежскім, Заходнім, 1-м і 2-м Украінскім франтах, вызваляў Венгрыю і Чэхаславакію.

Пасля заканчэння вайны камандаваў батальёнам, адначасова праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, якую скончыў у 1951 годзе. Далейшую службу праходзіў ва ўпраўленні штаба ваеннай акругі. З 1954 года паслядоўна камандаваў мотастралковым і механізаваным палкамі, праз некалькі гадоў — мотастралковай брыгадай. Са студзеня 1960 па ліпень 1961 года камандаваў 32-й танкавай дывізіяй.

У 1963 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, у ліпені 1963 года быў прызначаны 1-м намеснікам начальніка штаба Прыволжскай ваеннай акругі. З 1965 па 1966 знаходзіўся ў распараджэнні 10-га Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР (міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва) і па яго лініі кіраваў групай савецкіх ваенных саветнікаў у Егіпце.

У ліпені 1966 года быў прызначаны камандуючым войскамі 38-й арміі (Прыкарпацкая ваенная акруга). Улетку 1968 года са сваёй арміяй удзельнічаў ва ўварванні войск Варшаўскага дагавора на тэрыторыю Чэхаславакіі. У кастрычніку 1968 года прызначаны першым камандуючым створанай на тэрыторыі Чэхаславакіі Цэнтральнай групы войск і на чале яе праслужыў больш за чатыры гады.

З ліпеня 1972 па жнівень 1980 камандаваў войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі.

У ліпені 1980 года быў прызначаны першым намеснікам галоўнакамандуючага Сухапутных войск. На гэтай пасадзе, з’яўляючыся адначасова з 4 жніўня 1980 па 29 кастрычніка 1981 год галоўным ваенным саветнікам Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, спланаваў і ажыццявіў першыя буйныя агульнавайсковыя аперацыі Савецкай Арміі ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі ДРА.

З лютага 1987 года знаходзіўся ў групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. З чэрвеня 1992 года — у адстаўцы.

Кандыдат у члены ЦК КПСС (1971—1981). Дэпутат Савета нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8—11 скліканняў (1970—1989) ад Узбекскай ССР[3].

Памёр 14 студзеня 2008 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

  1. 1 2 Майоров Александр Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
  3. Список депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2011. Праверана 8 сакавіка 2013.
  • Калашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975 гг.). Том 1. Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2013. — ISBN 978-601-7378-16-5. — С.163—164.