Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч
Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Русецкі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Кацярыніч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1957 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, інжынер | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Радзе́віч (нар. 25 кастрычніка 1957, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці ў 1957 годзе. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.
У 1979—1981 гадах — інжынер вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 1981—1998 гадах працаваў на розных пасадах у Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання, а ў 1998 годзе ўзначаліў прадпрыемства. З 2002 па 2005 год — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 1 снежня 2005 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».
З 26 чэрвеня 2009 да 4 лютага 2011 года[1] — міністр прамысловасці Беларусі. Член Назіральнага савета ААТ «Белпрамбудбанк».
15 красавіка 2011 года ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Мінскага электратэхнічнага завода імя В. І. Казлова.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі» (26 лютага 2021)[2].
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (25 мая 2007) — «за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё хімічнай i нафтахімічнай прамысловасці рэспублікі»[3].
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (23 кастрычніка 2017) — «шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці высакаякаснай электратэхнічнай прадукцыі»[4].
Зноскі
- ↑ Новы міністр прамысловасці, новы пасол у ЕС, кіраўнік «Белнафтахіма». — Наша Ніва, 4 лютага 2011. (бел.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021).
- ↑ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2007 г. № 678 «Аб узнагароджанні М.I.Асіпенкі, А.М.Радзевіча i Л.А.Родзіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» . Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 16 верасня 2010.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2017 г. № 799 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (26 кастрычніка 2017).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч Архівавана 26 студзеня 2021. на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі (руск.)
- Біяграфія Архівавана 27 мая 2013. на партале Tut.by (руск.)
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выпускнікі БДУІР
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта