Аляксандр Міхайлавіч Субоцін
| Аляксандр Міхайлавіч Субоцін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Аляксандр Субоцін у лістападзе 2020 года. | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
| Пераемнік | Мікалай Шарснёў | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
| Пераемнік | Леанід Заяц | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
23 мая 1976 |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | Доктар біялагічных навук | ||||||
| Навуковае званне | |||||||
Аляксандр Міхайлавіч Субоцін (нар. 23 мая 1976, Руба, Віцебскі раён) — беларускі паразітолаг і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 мая 1976 года ў г.п. Руба Віцебскага раёна[1]. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 1998 годзе, у 2000 годзе скончыў Міжнародны інстытут менеджменту.
У 2015 годзе прызначаны намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.
З 28 верасня 2017 года па 2018 год быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці.[2]. З 2018 па 2020 год — член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
16 сакавіка 2020 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].
З 4 чэрвеня 2020 па 13 снежня 2021 года[4] займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Беларусі.
13 снежня 2021 года быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама[5]. 15 студзеня 2026 года на пасадзе яго змяніў Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік.
Зноскі
- ↑ ТОП-6 выпускников нашей академии. Часть 6. Заключительная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
- ↑ «Усмірыцель Мінска» Ігар Яўсееў прызначаны памочнікам па Мінскай вобласці
- ↑ Рассмотрение кадровых вопросов
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2021 года № 488 «Об А. М. Субботине»
- ↑ [1] Архівавана 13 снежня 2021. У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Асобы
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дактары біялагічных навук
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці