Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў
Дата нараджэння 2 студзеня 1947(1947-01-02) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў (2 студзеня 1947, Светлы Бор, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковае званне — дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Турынскую сярэднюю школу з залатым медалем (1963). З 1963 па 1968 гг. студэнт фізічнага факультэта БДУ. Пасля сканчэння вочнай аспірантуры ў 1971 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры радыётэхнікі і фізічнай электронікі. У 1972 г. пераведзены ў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі. У 1976 г. абараніў дысертацыю на прысваенне навуковай ступені кандыдат фізіка-матэматычных навук па тэме «Інтэрферэнцыйна-галаграфічныя даследаванні нізкатэмпературных плазмавых струменяў». З 1988 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 г.- дацэнт кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій. У 1983 г. прысвоена навуковае званне «старшы навуковы супрацоўнік», у 2008 г.- «дацэнт». Колькасць укаранёных распрацовак (сістэмы кіравання плазмавымі тэхналогіямі) — 9, з іх адна ў серыйную вытворчасць. Навуковыя інтарэсы:

  • фізіка і дыягноста плазмы;
  • плазмавыя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў;
  • сістэмы і прыборы кіравання і кантролю плазмавымі тэхналогіямі.

Выкладаныя дысцыпліны:

  • Узаемадзеянне электрамагнітных хваль і часціц з рэчывам;
  • Грунты тэхналогій мікра- і нанаэлектронікі;
  • Тэхналогіі элементаў мікра- і нанасiстэм;
  • Фізіка плазмы і плазмавыя тэхналогіі.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Выдадзена 130 навуковых прац, з іх дзве манаграфіі і 56 артыкулаў. — А. П. Достанко, Н. К. Талочка, А. П. Бурмакоў [і інш.]. Інтэнсіфікацыя працэсаў фармавання цвердацельных структур канцэнтраванымі струменямі энергіі. Манаграфія пад агул.. рэд. А. П. Достанко і Н. К. Толочко. — Мінск: Бестпринт, 2005, 682 з. — А. П. Бурмаков, П. І. Гайдук, Ф. Ф. Камароў, А. В. Лявонцьеў. Фізічныя грунты тэхналогіі мікраэлектронікі. Навучальны дапаможнік. Мінск: БДУ, 2002. 195 стар.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМ Беларусі, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ, Ганаровай граматай БДУ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Интерференционно-голографические исследования плотных низкотемпературных плазменных струй : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.04 / Бурмаков Александр Пантелеевич. — Минск, 1976. (руск.) 
  • Интенсификация процессов формирования твердотельных структур концентрированными потоками энергии : монография / [А. П. Достанко и др.]. — Минск, 2005. (руск.) 
  • Физические основы технологии микроэлектроники / [А. П. Бурмаков и др.]. — Минск, 2002. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]