Аляксандр Парфір’евіч Ярэміч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ярэміч
Партрэт
Імя пры нараджэнні Аляксандр Парфіравіч Ярэміч
Род дзейнасці урач, мецэнат
Дата нараджэння 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

Аляксандр Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадскі дзеяч, мецэнат. Знаёмы Янкі Купалы[1].

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар медыцынскых навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сібіры. Удзельнік культурна-грамадскага руху беларусаў у Пецярбургу. У 19161917 гадах — член Пецярбургскага камітэта Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыццю дзіцячых ясляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазней працаваў у Хабараўскім краі[1].

Аляксандр Ярэміч і Янка Купала[правіць | правіць зыходнік]

Пазнаёміўся з Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысвячэнне: «Шчыра паважанаму доктару А. П. Ярэмічу гэту кніжку пасвячаю. Аўтар»[1].

Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэта падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:

" ...Сяргей Ясенін затым лёгка стукнуў Дубоўку па спіне, падміргнуў яму: – Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава нейразуменне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным універсітэце імя Шаняўскага. Тады ўжо паспеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандр Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаванне яму прапанавалі дзве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» з'явілася праз тры гады...[2] "

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — C. 701.
  2. Пашкевіч, Алесь Круг: раман-біяграфія. Дзеяслоў. Літаратурна-мастацкае і публіцыстычнае выданне. №12. (3 жніўня 2004). Праверана 24 мая 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А. С. Ліс. — C.701
  • Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6.
  • Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка.
  • Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]