Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
укр.: Олександр Порфирович Архипенко
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 мая 1887(1887-05-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1964(1964-02-25)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, графічны дызайнер, ілюстратар, фатограф, калажыст, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік
Жанр фігурка[d][4], ню[4], нацюрморт[4] і абстракцыянізм[4]
Вучоба
Мастацкі кірунак салонны кубізм[d], футурызм[4] і кубізм[4]
Уплыў на Florence Sittenham McCormick[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў, Расійская імперыя — 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — украінскі і амерыканскі скульптар. З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР.

У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева.

У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з расійскімі і ўкраінскімі мастакамі Аляксандрай Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 годзе адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале.

У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і ва ўніверсітэце ў Канзас-Сіці.

У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў 25000 долараў.

Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк.

Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wiese E. Alexander Archipenko. — Leipzig: Klinkhardt & Biermann, 1923.
  • Archipenko: fifty creative years, 1908—1958. — New York: TEKHNE, 1960.
  • Karshan D.H. Archipenko: the sculpture and graphic art. — Boulder: Westview Press, 1975.
  • Alexander Archipenko, 1887—1964: the late experimental years. — New York: Zabriskie Gallery, 1979.
  • Karshan D.H. Archipenko: sculpture, drawings, and prints, 1908—1964. — Danville: Centre College; Bloomington: Indiana UP, 1985.
  • Alexander Archipenko, a centennial tribute. — Washington: National Gallery of Art; Tel Aviv: Tel Aviv Museum, 1986.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]