Аляксандр Паўлавіч Валадзько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Валадзько
Alaksandar Vaładźko 2012 BLR.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Паўлавіч Валадзько
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1986(1986-06-18)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Беларусь Дынама (Брэст) 62 (3)
2008   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (0)
2009—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 202 (15)
2018 Казахстан Шахцёр (Караганда) 26 (1)
2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 28 (1)
2012—2014 Беларусь Беларусь 9 (1)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2023— Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 мая 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Па́ўлавіч Валадзько́ (нар. 18 чэрвеня 1986, Моталь, Іванаўскі раён) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у брэсцкім «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2005 года пачаў прабівацца ў асноўную каманду мясцовага «Дынама». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе дынамаўцаў, дапамог ім атрымаць перамогу ў Кубку Беларусі.

У жніўні 2008 года барысаўскі БАТЭ, які шукаў узмацнення перад удзелам у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, узяў у арэнду маладога паўабаронцу. У барысаўскім клубе Валадзько прыйшоўся да справы, і па заканчэнні сезона быў выкуплены БАТЭ, хоць «Дынама» і лічыла гэты пераход незаконным[3].

У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазіцыі «пад нападнікам». Часам вызначаўся галамі здалёк: так, 6 лістапада 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа, запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на ўдар, які апынуўся голам. 19 верасня 2012 года забіў першы гол у браму «Ліля», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1).

У сезоне 2011 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы, дзе, аднак, адчуваў сябе няўтульна. Гуляючы на гэтай пазіцыі 28 верасня 2011 года ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», здолеў адкрыць лік у матчы, паразіўшы, аднак, уласную браму (выніковы лік 0:5).

У жніўні 2012 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2015 года. У першай палове сезона 2015 адсутнічаў з-за траўмы, але са жніўня вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У першай палове сезона 2016 рэдка з’яўляўся на полі, але пачынаючы з ліпеня зноў стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але ў маі замацаваўся ў стартавым складзе ў цэнтры паўабароны. У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5].

Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ накіраваўся ў склад карагандзінскага «Шахцёра» і падпісаў кантракт з казахстанскім клубам[6]. У складзе «Шахцёра» стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2018 года стала вядома, што карагандзінскі клуб на будзе падаўжаць кантракт з беларускім паўабаронцам[7].

У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра»[8]. Аднак, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле, правёў некалькі матчаў за дубль, таксама быў у запасе ў фінальным матчы Кубак Беларусі, дзе «Шахцёр» атрымаў перамогу над «Віцебскам» (2:0). Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў салігорскі клуб[9].

У студзені 2020 года вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. З’яўляўся на полі эпізадычна, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

12 кастрычніка 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Іспаніі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб БАТЭ[11]. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубліруючы склад клуба[12]. Працаваў у дублі да снежня 2022 года[13].

У пачатку 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Дынама» ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aleksandr Volodjko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Valadzko // FBref.com
  3. Брестское "Динамо" считает трансфер Александра Володько в БАТЭ неправомерным
  4. Александр Володько продлил контракт с БАТЭ
  5. Александр Володько покинул БАТЭ
  6. Александр Володько стал игроком "Шахтера"
  7. Александр Володько остался без клуба
  8. Александр Володько подписал контракт с солигорским "Шахтером"
  9. Александр Володько покинул "Шахтер"
  10. Александр Володько вернулся в БАТЭ
  11. Александр Володько завершил карьеру игрока и будет помогать в БАТЭ Жуковскому
  12. Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ
  13. "Желто-синие" приступили к тренировкам (руск.). Афіцыйны сайт БАТЭ (19 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
  14. Футбол. Александр Володько вошел в тренерский штаб брестского "Динамо" (руск.). pressball.by (3 лютага 2023). Праверана 3 лютага 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]