Аляксандр Паўлавіч Мацвееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Мацвееў
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
26 лютага 1941 — 16 студзеня 1942
Папярэднік Лаўрэнцій Цанава
Пераемнік Сяргей Бельчанка

Нараджэнне 26 снежня 1905(1905-12-26)
Смерць 1 жніўня 1946(1946-08-01) (40 гадоў)
Партыя ВКП(б)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Званне Старшы маёр дзяржаўнай бяспекі
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Па́ўлавіч Мацве́еў (26 снежня 19051 жніўня 1946) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, арганізатар партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (29.03.1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве (па іншых дадзеных на Волзе, сын бурлака). Рускі. Член ВКП(б) з 09.1925.

Адукацыя:

З лютага 1916 па ліпень 1926 вучань-наборшчык і наборшчык друкарні ў Цвяры. У 1926—1928 гадах на камсамольскай працы ў Цвяры. Затым займаў пасады сакратара Кімрскага ўездна-гарадскога камітэта ВКП(б), інструктара калгаснага сямёнаводчаскага цэнтра ў Маскве.

З 1931 г. на адказнай партыйнай і дзяржаўнай працы:

  • 08.1931—01.1933 загадчык арганізацыйнага аддзела парткама ЦАГІ, Масква;
  • 03.1934–06.1935 намеснік сакратара парткама завода № 39, Масква;
  • 06.1935–01.1936 памочнік загадчыка аддзела партыйных кадраў Чырвонапрэсненскага райкама ВКП(б), Масква;
  • 01.1936–08.1937 сакратар парткама завода «Цізпрыбор» ВОТІ, Масква;
  • 08.1937–09.09.1937 2-ы сакратар Савецкага райкама ВКП(б), Масква;
  • 13.09.1937–02.1938 2-ы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б;
  • 02.1938–25.02.1941 першы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б ;
  • 05.1938–04.03.1941 першы сакратар Мінскага абкама КП(б)Б.
  • 26.02.1941–16.01.1942 наркам унутраных спраў БССР, пасля пачатку вайны выконваў заданні СНК СССР па арганізацыі выпуску ваеннай прадукцыі — Новасібірск, Кемерава;
  • 16.01.1942–05.07.1944 першы сакратар Арлоўскага абкама і гаркама ВКП(б), з студзеня 1942 па кастрычнік 1943 г. член Ваеннага савета Бранскага фронту, з 30 мая 1942 па 1944 г. начальнік штаба Бранскага партызанскага руху;
  • 05.07.1944–01.08.1946 першы сакратар Бранскага абкама і гаркама ВКП(б).

Памер 1 жніўня 1946 года, пахаваны ў Бранску.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (абраны ў 1941 г. на дадатковых выбарах) і 2-га склікання (выбары 10.02.1946).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н.В.Петров, К.В.Скоркин Кто руководил НКВД 1934–1941 Справочник. Москва 1999
  • Краткие биографии и послужные списки руководящих работников НКГБ–МГБ–МВД М(стр.589-590).
  • Оперативные группы и Штабы партизанского движения http://forum.patriotcenter.ru/index.php?topic=33732.5;wap2
  • Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991 http://www.knowbysight.info/MMM/06009.asp
  • Известия ЦК КПСС., Выпуски 7-9. Изд. Центрального комитета КПСС, 1990