Аляксандр Пятровіч Азончык
Аляксандр Пятровіч Азончык | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 2019 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, мастак, сцэнограф |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Віктаравіч Чарнышоў |
Член у |
Аляксандр Пятровіч Азончык (15 лютага 1954, Кавенева, Вілейскі раён — 17 кастрычніка 2019) — беларускі дызайнер, мастак, выкладчык, сцэнограф.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Кавенева Мінскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменка. Загадчык кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1995), дацэнт кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004).
З 1979 года прымае ўдзел у выставах, конкурсах у Эстоніі (Талін, 1986) — сярэбраны медаль міжнароднага конкурсу аўтарскіх фільмаў «УНИКА», Германіі (Бадэн-Бадэн, 1989), Беларусі (Мінск, 1995).
Член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод асноўных прац — аўтарскія фільмы «Хваляванне», «Дом», «Дрэва». Аўтар вучэбных праграм па прадметах «Вобразнае мадэляванне віртуальнага асяроддзя»[4], «Вобразнае мадэляванне сродкаў візуальнай інфармацыі» і інш. Таксама аўтар навуковых артыкулаў: «Фактура «паверхні» віртуальнага асяроддзя»[5], «Некаторыя погляды на сучасную фатаграфію ў працэсе падрыхтоўкі дызайнераў»[6].
Асноўныя праекты:
- Дызайн міжнароднай выставы «Чарнобыль і Беларусь», прысвечанай 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (2006).
- Дызайн-праект выставы «Чарнобыль - шляхі вырашэння», прысвечанай 25-годдзю Чарнобыльскай катастрофы і экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (2011).
- Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Алімп» на плошчы Я.Коласа (2008).
- Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў індывідуальнага жылля ў Мінску, Мінскім раёне, у Маскве (2010).
- «Навукова-метадычны семінар па дызайне». Серыя навучальных фільмаў па лекцый О.В.Чернышева, 2013: «Стужачка даўжынёй 9 з паловай мільёнаў кіламетраў», «Істотнае існаванне сутнасці», «І захапіўся ён на сёмае неба», «Мы здзічэлі», «Узроўні ўзаемадзеяння ...», «Пранікальная здольнасць дызайнера».
- «Сон канца і пачатку». Аўтарскі фільм пра Чэслава Немэна, 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Справочник / Белорусский Союз дизайнеров
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- https://fsc.bsu.by/ru/azonchik-aleksandr-petrovich/
- https://fsc.bsu.by/ru/pamyati-aleksandra-petrovicha-azonchika/
- https://professorrating.org/professor.php?id=95993#gsc.tab=0
- https://elib.bsu.by/handle/123456789/208939
- https://elib.bsu.by/handle/123456789/211702
- https://elib.bsu.by/handle/123456789/187983
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Сцэнографы Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Дызайнеры Беларусі