Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Веліксонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Веліксонаў
Дата нараджэння 12 студзеня 1937(1937-01-12) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у

Аляксандр Пятровіч Веліксонаў (нар. 12 студзеня 1937, пас. Доркі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1965 годзе, у 19741988 гадах выкладаў у ім. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года.

Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (1967), аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна (1970), ахвярам фашызму каля г. Чэрвень (1976), спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага раёна (1981; усе ў сааўтарстве з архітэктарам Ю. Казаковым). Станковыя работы: «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974). Стварыў шэраг мемарыяльных дошак, дэкаратыўных рэльефаў.