Аляксандр Пятровіч Даўжэнка
Аляксандр Пятровіч Даўжэнка | |
---|---|
укр.: Олександр Петрович Довженко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 жніўня (10 верасня) 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1956[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Сонцава[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, пісьменнік, мантажор, дыпламат, рэжысёр |
Кірунак | дакументальны фільм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0235590 |
![]() |
Аляксандр Пятровіч Даўжэнка (укр.: Олександр Петрович Довженко, руск.: Алекса́ндр Петро́вич Довже́нко; 11 верасня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласць, РСФСР) — украінскі кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Украіны (1939), народны артыст Расіі (1950).
У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Украінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 года — на «Масфільме».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакументальныя «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).
Фільм «Зямля» ўвайшоў у спіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Сусветнай выставы 1958 года ў Бруселі.[4]
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1949)
- Ленінская прэмія (1959, пасмяротна).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Собр. соч. Т. 1—4. М., 1966—1969.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Alexander Petrowitsch Dowschenko // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ https://poltava-trend.in.ua/uk/eternal-1856-yak-yaresky-pobachyv-uves-svit-poltavski-krayevydy-u-filmah-dovzhenka
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даўжэнка // БЭ ў 18 т. Т 6. — Мн., 1998.
- Марьянов А. Довженко. — М., 1968.
- Уроки Александра Довженко: Сб. ст. — Киев, 1982.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Даўжэнка на сайце «KINO-КОЛО» (укр.)
- Асобы
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта імя Вадзіма Гецьмана
- Выкладчыкі УДІКа
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украінскай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
- Нарадзіліся 11 верасня
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры Украіны