Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Капусцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Капусцін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лютага 1924(1924-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1996(1996-10-16) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Аляксандр Пятровіч Капусцін (12 лютага 1924(1924-02-12), Старая Рудня, Гомельская губерня16 кастрычніка 1996(1996-10-16), Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, франтавік. Ганаровы грамадзянін Жлобіна (1983)[1]. Член Саюза пісьменнікаў і журналістаў Беларусі.

Нарадзіўся 12 лютага 1924 года ў вёсцы Старая Рудня Рагачоўскага павета Гомельскай губерні ў сялянскай сям’і. Прозвішча Капусцін — вельмі распаўсюджанае прозвішча ў яго роднай вёсцы.

Скончыў 9 класаў і адправіўся на фронт. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1942 года арганізаваў у роднай вёсцы камсамольска-маладзёжную падпольную групу. З лістапада 1943 года знаходзіўся на фронце, быў кантужаны і тройчы паранены. З 1 мая па 1 жніўня 1943 года — радавы, з 1 жніўня па 25 лістапада 1943 года — камандзір аддзялення ў партызанскім атрадзе імя Будзённага (партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава).

З 1946 па 1965 года працаваў у органах юстыцыі. У 1950 годзе скончыў завочна Мінскую юрыдычную школу, у 1955 годзе — гістарычны факультэт Гомельскага настаўніцкага інстытута, у 1959 годзе — Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве.

У 1965 годзе стаў загадчыкам абласной газеты «Гомельская праўда». З 1971 года стаў працаваць старшым рэдактарам. Потым — загадчыкам рэдакцыі навукі і культуры БелТА. У 1973 года працаваў сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1974−1980 гадах — намеснікам галоўнага рэдактара. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1974 года.

Памёр 16 кастрычніка 1996 года ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.

Аляксандр Капусцін стаяў ля вытокаў дэтэктыўнай беларускай прозы. Перакладаў тэксты з рускай і польскай моў на беларускую.

  • У 1948 годзе выйшаў першы аповед «Калгасны конюх». Першы зборнік прозы «Суд ідзе» выйшаў у 1959 годзе.
  • У 1975 годзе — «Суд вырашыў».
  • У 1979 годзе — «Скажу праўду».
  • У 1981 годзе — «Быць чалавекам»
  • У 1985 годзе — «Дружба вывела да зорак».
  • У 1988 годзе — «Салёная раса».
  • У 1990 годзе — «Старая Рудня».
  • У 1992 годзе — «На хвалях Нявы».
  • У 1992 годзе — «Цвіў бэз, іграла скрыпка».
  • У 1994 годзе — «Александр Капусцін. Старонкі памяці»

А. Капусцін — аўтар дакументальнага апавядання «Покліч сэрца» пра Героя Сацыялістычнай Працы завода Гомсельмаш В. Хурсана.

У апавяданні «Капрал Французскай Арміі» Аляксандр распавёў незвычайную гісторыю свайго знаёмага з яго роднай вёскі Мітрафана Лук’янавіча Косікава.

Літаратурная спадчына Аляксандра Пятровіча — гэта 29 кніг розных мастацкіх стыляў. Пісаў таксама гумарыстычныя апавяданні. Аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў. Працаваў з беларускім паэтам Кірычэнкам.