Аляксандр Пятровіч Кулясаў
Аляксандр Пятровіч Кулясаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1939—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Пятровіч Кулясаў (1919—1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Кулясов нарадзіўся 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Малы Толкіш (цяпер — Чыстапальскі раён Татарстана). Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча і першага курса педагагічнага інстытута працаваў настаўнікам. У 1939 годзе Кулясаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Гомельскае пяхотнае вучылішча, у 1943 годзе — курсы «Стрэл». Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да чэрвеня 1944 года капітан Аляксандр Кулясаў камандаваў батальёнам 1086-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 24—25 чэрвеня 1944 года батальён Кулясава прарваў нямецкую абарону ў раёне вёсак Азяраны і Вялікая Крушынаўка Рагачоўскага раёна і паспяхова захапіў варожы апорны пункт, дзякуючы чаму наступ змог працягнуць ўвесь полк. У тым баі Кулясов загінуў. Пахаваны ў Азяранах[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года капітан Аляксандр Кулясаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
У гонар Кулясава ўстаноўлена стэла і названая вуліца ў Чыстапалі, устаноўлены бюст у яго роднай вёсцы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Кулясов Александр Петрович (рус.). AZ Library. Проверено 12 ноября 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Пятровіч Кулясаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Чыстапальскім павеце
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Рагачоўскім раёне
- Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Татарстане