Аляксандр Пятровіч Ляховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Аляксандр Ляховіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Пятровіч Ляховіч
Дата і месца нараджэння 4 ліпеня 1989(1989-07-04) (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Клуб СК УС РБ, РЦФВС
Трэнер Андрэй Уладзіслававіч Блашкавіч, Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
IAAF 224547
Асабістыя рэкорды
Міжнародныя медалі
Кубкі Беларусі
Золата 2016 20 км с/х
Чэмпіянаты Беларусі
Срэбра 2016 20 км с/х
Чэмпіянаты Беларусі ў памяшканні
Золата Магілёў 2014 10 км с/х
Золата Магілёў 2015 10 км с/х
Золата Магілёў 2016 10 км с/х
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

Аляксандр Пятровіч Ляховіч (нар. 4 ліпеня 1989 года, в. Варняны, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў хадзьбе на 5000 м, 10 км, 20 км. Майстар спорту Беларусі. Стыпендыят Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 ліпеня 1989 года ў в. Варняны. У 20002004 гадах вучыўся дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. Астравец, у 20052007 гадах у Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 20082009 гадах у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

У 2015 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «спартыўна-педагагічная дзейнасць».

12 чэрвеня 2015 года выканаў кваліфікацыйны нарматыў XXXI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) на Чэмпіянаце Расіі(руск.) бел. ў г. Чэбаксары (Расія) з вынікам 1:23:26 (алімпійскі нарматыў 1:24.00). Прыняў удзел у Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2015 ў Пекіне

У 2014, 2015, 2016 станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Пераможца Кубка Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:21.14[1].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:25.16[1].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты на Людміле Ляховіч, пражывае ў г. Астравец.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]