Аляксандр Пятровіч Мякіннік
| Аляксандр Пятровіч Мякіннік | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 ліпеня 1968 (58 гадоў) в. Хмелеўка, Мінскі раён, Мінская вобласць |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
Аляксандр Пятровіч Мякіннік (17 ліпеня 1968, в. Хмелеўка, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 ліпеня 1968 года ў в. Хмелеўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў тынкоўшчыкам-абліцоўшчыкам-плітачнікам у БМУ № 5 г. Мінска. Служыў у войсках МУС СССР. Працаваў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, выбіраўся дэпутатам Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў і Мінскага раённага Савета дэпутатаў, працаваў намеснікам старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў.
З'яўляецца членам савета Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Выбіраўся дэлегатам трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)