Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі
Род дзейнасці: медыцына
Дата нараджэння: 30 жніўня 1905(1905-08-30)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 12 студзеня 1988(1988-01-12) (82 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Партыя: КПСС
Узнагароды і прэміі:
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1940 Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Рознае: Вайсковае званне:
Палкоўнік
(медыцынскай службы)

Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі (30 жніўня 1905, Гарадок, Віцебская вобласць — 12 студзеня 1988) — Герой Савецкага Саюза (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1945). У Чырвонай Арміі з 1926 г. Са жніўня 1937 г. карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў»; у жніўні 1937 — студзені 1940 гг. у час 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўночным Ледавіковым акіяне дзякуючы намаганням Сабалеўскага члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені — верасні 1941 г. ўдзельнік баёў на Ленінградскім фронце. Да 1959 г. на ваенна-медыцынскай службе.

Жыў у горадзе Паўлаўск. Да 1979 г. працаваў галоўным урачом Дома санітарнай асветы ў Ленінградзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названая адна з вуліц у Гарадку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Их именами названы...: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др — Мн.: БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз.(руск.) 
  • Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі на сайце «Героі краіны»