Аляксандр Пятровіч Саладкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Саладкоў

Аляксандр Пятровіч Саладкоў (нар. 5 кастрычніка 1960, Віцебск14 кастрычніка 2013) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры нармальнай фізіялогіі, загадчыкам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыяй. У 1991 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму «стрэсарныя змены функцыі каранарных сасудаў інтактнага і гіпертрафаванага сэрца». У 1998 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцынскіх навук «Эндатэліяльны механізм стрэсарных змяненняў сасудзістага тонусу».

З 2001 па 2009 працаваў прарэктарам па навукова-даследчай рабоце ВДМУ. У 2005 годзе з адзнакай скончыў факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне».

З 21.04.2009 па 14.10.2013 года працаваў рэктарам установы адукацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе пры выправе ў працоўную камандзіроўку.

Аўтар 2-х манаграфій, 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку навучальнага дапаможніка «Менеджмент і арганізацыйнае развіццё вышэйшай школы» (Днепрапятроўск, 2012), больш за 350 навуковых прац.

Аляксандр Пятровіч Саладкоў - сапраўдны член Нью-Йоркскай акадэміі навук, сапраўдны член таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША), член Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі (Германія).

Саладкоў А.П. з'яўляўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.