Аляксандр Пятровіч Струнін
Аляксандр Пятровіч Струнін | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Струнин | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1993 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, драматург |
Тэатр | |
Узнагароды |
Аляксандр Пятровіч Стру́нін[1] (руск.: Александр Петрович Струнин; 4 лістапада 1909 — 23 красавіка 1993) — савецкі і беларускі акцёр, рэжысёр, драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1960).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Чыта. У 1929 годзе скончыў студыю пры Чыцінскім драматычным тэатры[1]. З 1925 года акцёр і рэжысёр у шэрагу тэатраў. Быў галоўным рэжысёра Бугульмінскага рускага драматычнага тэатра, працаваў у Драматычным тэатры Ціхаакіянскага флоту, тэатры Балтыйскага флотуБалтыйскі флот ВМФ СССР[2]. У 1947—1953 гадах — галоўны рэжысёр Паўладарскага драматычнага тэатра[2]. У 1952—1954 гадах — рэжысёр Тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе[1]. У 1963—1975 гадах А. П. Струнін галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёрскім пастаноўкам А. П. Струніна ўласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэнне мастацкай формы з сацыяльна-псіхалагічнай накіраванасцю[1].
Сярод тэатральных пастановак: «Порт-Артур» паводле А. Сцяпанава (1963), «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (1965), «Алека Дундзіч» М. Каца і А. Ржашэўдскага (1967), «Амністыя» М. Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А. Макаёнка (1971), «Апошні шанец» В. Быкава, «Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага, «Казкі старога Арбата» А. Арбузава і інш.
Выканаў некалькі роляў у кіно. Сярод іх: Інакенцій («Снягурку выклікалі?», 1985), прэзідэнт («Адступнік», 1987), удзельнік спірытычнага сеанса («Сабачае сэрца», 1988), бацька Ады («Дом на пяску», 1991), Пётр Ягорафіч («Цэнзуру да памяці не дапускаю», 1991) і інш.[3]
Аўтар п’ес «Адплата» (пастаўлена ў 1968 годзе[1]), «Я прысягаў радзіме» (пра генерала Карбышава[2], пастаўлена ў 1968 годзе[1]), «Пад зоркамі» (па аповесці П. Пестрака[2]).
Зноскі
- ↑ а б в г д е БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Александр Струнин // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
- ↑ Струнин Александр Петрович // Сайт КИНО-СССР Архівавана 22 чэрвеня 2018. (руск.) (Праверана 8 чэрвеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лабовіч А. А. Стру́нін Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 137. — 703 с. — 10 000 экз.
- Пименова Е., Соболь Л. Артист театра и кино, режисер, драматург Заслуженный деятель искусств РСФСР Александр Петрович Струнин, Нинель Леонидовна Струнина, актриса материалы к творческим портретам — Санкт-Петербург: б. и. , 2015. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Струнин // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.) (Праверана 8 чэрвеня 2023)
- Мазаіка нашай гісторыі (Праверана 8 чэрвеня 2023) // Гродзенскі абласны драматычны тэатр
- Струнин Александр Петрович // Сайт КИНО-СССР Архівавана 22 чэрвеня 2018. (руск.) (Праверана 8 чэрвеня 2023)
- Струнин Александр Петрович (руск.) (Праверана 8 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
- Струнин Александр Петрович // Музейный комплекс «Дорога памяти» (руск.) (Праверана 8 чэрвеня 2023)
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Кінаакцёры Расіі
- Акцёры тэатра Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Драматургі СССР
- Драматургі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны