Аляксандр Віктаравіч Піпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Піпа)
Аляксандр Піпа
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 сакавіка 1966
Месца нараджэння
Краіна Украіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Гады актыўнасці 1982 — цяпер
Інструменты бас-гітара
Жанры хэві-метал, фолк-рок, панк-рок
Калектыў «Воплі Відоплясова»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Піпа (укр. Олександр Піпа) — украінскі музыкант, вакаліст, былы ўдзельнік гурта «Воплі Відоплясова».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З Юрыем Здарэнка Піпа пазнаёміўся яшчэ калі навучаўся ў школе. Па словах самога Піпы, першыя два альбома запісаў ён і Здарэнка на кватэры ў апошняга ў 1982 годзе на піянерскіх барабанах і іншых даступных інструментах. Першапачаткова, на творчасць Піпы ўплывала «цяжкая музыка», накшталт «AC / DC» і «Motorhead». У 1984 годзе годзе Піпа і Здарэнка заснавалі хэві-метал гурт «SOS».

У 1986 годзе адбылося знаёмства музыкаў з Алегам Скрыпкай, так з'явіўся новы гурт, назву якога прапанаваў Піпа, які ў той час зачытваўся творамі Ф. М. Дастаеўскага, адзін з герояў якога быў лакей Рыгор Відаплясаў з «Сяла Сцепанчыкава» які пісаў опусы, называючы іх «Воплямі». ВВ выконвалі музыку ў стылі панк-рок, фолк-рок і іншых. Піпа ў гурце быў да 2007 года асноўным басістам і бэк-вакалістам.

У цяперашні час Піпа працуе з праектам «@Traktor» (аттрактор). Адзіны сольны альбом Піпы «Олександр Піпа» выйшаў у 2001 годзе.

Граў у такіх калектывах:

  • гурт «Вертикаль»
  • гурт «SOS»
  • гурт «Воплі Відоплясова»
  • гурт «Ashtray Hearts» (Франція)
  • гурт «Борщ»
  • ®гурт «@Traktor»

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Падчас начнога штурму Майдана байцамі «Беркута» з 18 на 19 лютага 2014 года Аляксандр Піпа атрымаў пералом нагі.
  • Піпа «калекцыяніруе» катоў, зараз з ім жыве шэсць катоў.
  • Любіць гуляць на гітары і не любіць клавішныя. Чытае толькі тэхнічную літаратуру. Валодае рускай, французскай, англійскай, польскай мовамі.