Аляксандр Рыгоравіч Свяргун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Рыгоравіч Свяргун
Род дзейнасці: мемуарыст
Дата нараджэння: 30 снежня 1903(1903-12-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 жніўня 1971(1971-08-31) (67 гадоў)
Партыя:

Алякса́ндр Рыго́равіч Свяргу́н (30 снежня 1903, Гічыцы — 31 жніўня 1971) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 снежня 1903 года ў вёсцы Гічыцы (цяпер у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці).

Ад 1923 г. арганізатар і сакратар партячэйкі ў Гічыцах. У 19251927 гг. — член Косаўскага раённага, Слонімскага акруговага камітэтаў КПЗБ і КСМЗБ на Слонімшчыне. Вёў прапагандысцкую працу, быў адным з арганізатараў выступу рабочых Косава ў абарону Беларускай сялянска-рабочай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі, у 1929 г. прыгавораны да 10 гадоў турмы за рэвалюцыйную дзейнасць.

Падчас нападу СССР на Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года — адзін з арганізатараў узброенага атраду і стварэння часовага рэвалюцыйнага камітэта ў Івацэвічах. Абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У 1940 г. — на савецкай працы ў Брэсцкай вобласці.

З пачаткам вайны з Германіяй — у Чырвонай арміі, ад 1943 г. удзельнік партызанскага руху на Берасцейшчыне. З 1944 г. на савецкай працы ў Брэсце, пасля старшыня Пружанскага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19401947).

Аўтар успамінаў пра рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі, выдадзеных у калектыўным зборніку «У суровыя гады падполля» (1958).

Памёр 31 жніўня 1971 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Пружанах Брэсцкай вобласці імем Аляксандра Свергуна названая вуліца, а таксама ўсталяваная мемарыяльная дошка на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свяргун Аляксандр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 272
  • Свергун Александр Григорьевич (30.12.1903—31.8.1971) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 533. — 30 000 экз.
  • Клімец, М. Свяргун Аляксандр Рыгоравіч / Міхаіл Клімец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 267. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 117.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]