Аляксандр Солтанавіч
Аляксандр Солтанавіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1475[1] |
Смерць | 1549[1] |
Род | Солтаны |
Бацька | Солтан Аляксандравіч |
Жонка | Н з Буйніцкіх[d][2][3] і Фядора з Глазынаў[d][3][4] |
Дзеці | Іван Аляксандравіч Солтан[3] |
Аляксандр Солтанавіч (канец XV ст. — не раней за 30.6.1554) — маршалак гаспадарскі (1514-1554).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын пана Солтана Аляксандравіча, намесніка бельскага. На час смерці бацькі быў непаўналетні, маці памерла яшчэ раней. Апеку здзейсняў стрыечны брат, бацькаў сястрынец — пан Іван Літавор Храптовіч. Паўналецце пана Солтанавіча прыпала на час маскоўскага палону пана Літавора. Уступіўшы ў спадчыну пазваў на суд перад вял.кн. Аляксандрам жонку пана Літавора за прыўлашчаныя апекунамі бацькавы каштоўнасці і шкоды. Невялікую іх частку Літаворава вярнула, за астатняе зваў на суд самога пана Літавора ўжо перад вял.кн. Жыгімонтам Старым, а потым зноў пані Літавораву, ужо як удаву.
Вядомае цяпер паседжанне па справе адбылося на пачатку 1516 года на Берасцейскім сойме, яго запіс змяшчае гісторыю працэса і пералік прыўлашчанняў. Калі пан Літавор прыўлашчваў з «двароў» апекаванага грошы, збожжа, мёд і вайсковы рыштунак, то Літаворавая — вырабы з каштоўных металаў, перлы, футры, дамашняе і куханнае начынне. Вырак і гэтым разам быў адкладзены. Снежнем 1516 года пан Солтанавіч зноў звярнуўся да гаспадара, які прызначыў пані Літаворавай апошні тэрмін дачы доказаў.[5][6] Напэўна, доказы не былі пададзены, або былі непераканаўчыя, бо выракам гаспадара да вяртання каштоўнасцяў і кампенсацыі шкод, ацэненых агулам на 2600 коп літоўскіх грошаў, пан Солтанавіч мусіў трымаць іх эквівалент на маёнтках удавы і дачок — спадчынных храптовічавых Сувеках і Косаве. Вядома гэта з пагаднення пана Аляксандра Солтанавіча з ваяводам троцкім Рыгорам Осцікам, які выступаў ад імя свайго сына Юрыя і яго жонкі Храптовічаўны, пра выкуп тых маёнткаў, што зацвердзіў кар. Жыгімонт Стары ў Кракаве дэкрэтам ад 10.11.1517 года.
Неўзабаве па паўналецці ўзяў шлюб з невядомай імем дачкой нябожчыка князя Льва Талочкі-Буйніцкага. У 1506 годзе памёр шурын кн. Аляксей Львовіч, якому спадкавала цёшча кн. Феадосія з Варатынскіх, але і яна неўзабаве памерла і ёй спадкавалі тры дачкі — Марыя (жонка баярына Кандрата Івашковіча), яшчэ адна Львоўна (жонка пана Аляксандра Солтанавіча) і Ганна (жонка князя Івана Крошынскага). Жонка пана Солтанавіча не на доўга перажыла маці і памерла да 1508 года.
Да 1508 года узяў другі шлюб з княжной Фядорай, дачкой нябожчыка кн. Аляксандра Васілевіча Глазыны, замуж княжну выдаваў апякун, яе вуй, вялікі пісар літоўскі Іван Сапега. У 1508 годзе пан Сапега атрымаў урад намесніка віцебскага, таму яго тытул пісарства датуе ўсе папярэднія падзеі.
Службу пры двары пан Солтанавіч пачаў пасля заняцця стальца Жыгімонтам Старым, на пачатку 1507 года ў Кракаве атрымаў за гэта 47 коп літоўскіх грошаў узнагароды. У 1508 годзе з уласным почтам, напэўна, у складзе дворнай харугвы, браў удзел ў барацьбе з мецяжом Глінскага і саюзнымі яму маскоўскімі войскамі, заняўшымі ўсходнія землі Княства. На пачатку верасня 1508 года ў Смаленску яму выплачана ўзнагарода з літоўскага скарбу ў 50 коп літоўскіх грошаў. Заставаўся на службе ў Смаленску да 15.5.1509 г. за што атрымаў плату ў 80 коп літоўскіх грошаў. У 1509 годзе з почтам у 15 «коней» «на ласку гаспадарскую» браў удзел у паходзе палякаў супраць малдаўскага гаспадара Багдана, за што 23.10.1509 года ў Львове атрымаў 40 коп грошаў літоўскіх і адамашкі на шаты са скарбу. Да 4.11.1514 года быў ужо маршалкам гаспадарскім і трымаў гэты ўрад да канца жыцця. Урад прадугледжваў удзел у вялікалітоўскіх вальных соймах і паседжаннях паноў-рады, яшчэ на пачатку 1550-х пан Аляксандр Солтанавіч шматкроць браў у іх удзел, а праз сталую маскоўскую пагрозу быў адрасатам ваенных лістоў на выстаўленне почтаў на земскую службу.
Вёў шматлікія працэсы па маёмасных правах у гаспадарскім судзе. Да 1516 года ўзяў у заставу за 100 коп грошаў сяло пана М. М. Іллініча, які неўзабаве перазаставіў яго за большую суму гарадзенскі яўрэям, напэўна, пасля гэтага адносіны паміж панамі складваліся блага. У 1516 годзе пан Аляксандр скардзіўся на пана Мікалая за наезд на двор Жыровічы і забойства слугі. У 1516 годзе атрымаў станоўчы для сябе вырак пра межы Воўчына з Галімонтамі. У 1520 годзе гаспадар адхіліў яго прэтэнзіі на землі, якія цягнулі да Ваганава паблізу Бярэсця, пакінуўшы іх у трыманні канюшыны віленскай Міхайлавай Ваганаўскай. У гэтай жа справе, у 1522 годзе пан Солтанавіч абскардзіў працэдуру праведзеня старостай берасцейскім панам Юрыем Іллінічам размежавання сваіх зямель з Ваганавым. У 1520 (датавана 8 індыктам[7]) годзе судзіўся са сваякамі Івашковічам і Крошынскім з-за раздзелу спадчыны Буйніцкіх, што спала на яго па першай жонцы. У 1520-я і 1533—1534 гады вёў працяглую справу са спадкаемцамі Манцігердавіча і потым з Радзівіламі за царкву на гарадзішчы каля свайго двара Нясвіж, якую ўрэшце прайграў. У кастрычніку 1533 г. у нейкай справе запрасіў палюбоўным суддзёй гараднічага гарадзенскага кн. Сямёна Багданавіча Адзінцэвіча[8]. У 1547 г. на пана Солтанавіча скардзіўся войт і магістрат віленскі за збудаванне пад Вільняй на рацэ Віліі новага перавозу, што зменшыла даходы ад мыта збіранага горадам на мураваным мосце. У ліпені 1550 г. скардзіўся на суседку Жыровіцкага маёнтка, Настассю Сямёнаву Адзінцэвічаву, за вываз 300 вазоў сена з Усеневіцкай сенажані, 30 бочак сжатага жыта, патравы, наезд на сяло, збіццё падданых і іншыя шкоды, тады суд прапанаваў бакам вырашыць справу праз палюбоўных суддзяў[9]. Апошні раз згадваецца 30.6.1554 года.
Попісам 1528 года «пан Александро Солтановичъ» сярод паноў-рады ставіў 37 «коней», што адпавядае 296 службам падданых[10][11], аднак, не ясна ад якіх і ці ўсіх сваіх маёнткаў выстаўлены гэтыя «коні». Паводле рэестра панскіх почтаў ад мая-чэрвеня 1536 года ставіў 10 «коней», гэта была частка почта, якую трэба было выставіць неадкладна праз маскоўскую пагрозу, астатніх «коней» мусіў выставіць разам з паспалітым рушэннем.[12]
У сінодзіку Жыровіцкага манастыра, які «1763 априля 12 падписаны» і знойдзены А. В. Рачынскім ў 1867 годзе, пан Аляксандр Солтанавіча названы як «перши фундатор за которого цуд сей показан в Жировицах», а 1549 год адзначаны часам яго смерці. Праз тое, што ў вядомых крыніцах апошні раз ён згадваецца ў 1554 годзе, вынікае рацыя ранейшага І. Сцябельскага, які падаваў часам смерці 1554 год. З гэтай жа прычыны, ёсць падставы сумнявацца і ў другой частцы паведамлення сінодзіка, пра пана Солтанавіча як першага фундатара манастыра.
Паводле «Памянніка» Жыровіцкага манастыра пачатку XVIII ст., у 1549 годзе паблізу Жыровічаў з’явіўся цудатворны абраз Маці Божай, пасля чаго пан Аляксандр Солтанавіч пачаў будаўніцтва муранавай царквы. Пану Аляксандру або яго сыну Івану, прыпісваецца першасная фундацыя Жыровіцкага манастыра. Будаўніцтва мураванай царквы, аднак, пан Солтанавіч не скончыў да сваёй смерці, не скончыў яго і сын Іван.
Па бацьку ўспадкаваў прынамсі «двор» Жыровічы, «двор» Воўчын, «дварэц» Шэшкіньскі, «двор» Нясвіж і «двор» Вербскі. Спадчынай па першай жонцы, княжне Талочке-Буйніцкай, атрымаў долю ў Буйнічах і Гатушчацах. Праз шлюб з другой жонкай кн. Фядорай Глазынінай да яго перайшлі вялікія ўладанні цесця — 16 «двароў» у Смаленскай зямлі, большасць якіх аднак было акупавана маскоўцамі, іншыя маёнткі, а таксама значныя каштоўнасці, сярод якіх г.зв. Лазковіцкі крыж. Запісаў 10.1.1549 года 6000 коп літоўскіх грошаў на Жыровічах і Шэшкіне ў вена сваёй жонцы кн. Фядоры Глазынінай.
Паводле А. Аднарожанкі, захавалася дзве пячаткі пана Аляксандра Солтанавіча — з 1510 (AGAD, Perg. 5919) і 1522 (ANK, AS, Teka ІІ, Plik 49) гадоў, на абедзвюх герб «Урубы» (пазней атоеснены з «Корчакам»).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з княжной Талочкай-Буйніцкай дзяцей, напэўна, не было. У другім шлюбе, з кн. Фядорай Глазынінай, вядомы адзіны сын — Іван.
Багдан | Пётр | ЗАГОРАЎСКІЯ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Дзмітрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Настасся | Лукаш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Давід | Даніла | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Юр’евіч | Солтан | Аляксандр | Іван | Яраслаў | Геранім | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | N дачка | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Богуш | Рыгор | БАГУШЭВІЧЫ ?ПАЧАПАЎСКІЯ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Міхаіл | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 13.
- ↑ а б в https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/aleksander-soltan
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 93.
- ↑ Литовская Метрика. Т. 1. [Книги судных дел] // Русская историческая библиотека. Т. 20. СПб., 1903. Стлб. 1-520. — № 214, Стлб. 868—871; № 253, Стлб. 941—942;
- ↑ ML 10
- ↑ ML 14
- ↑ Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547). 6-oji Teismų bylų knyga. V., 1995., № 60, р.56
- ↑ Чарняўскі Ф. Нататкі да генеалогіі князёў Адзінцэвічаў і Падбярэзкіх // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 19, 2013. — С. 67-102.
- ↑ ML 21;
- ↑ Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003. С. 50.
- ↑ Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: первая половина XVI в. // Памятники истории Восточной Европы. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Том VI. Москва-Варшава. Древлехранилище. 2002 — № 83.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lulewicz H. Aleksander Sołtan // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków: 2000-2001. — Т. XL.