Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі
Alexander Dembovetsky.jpg
RU COA Dembovetski XVI, 32.jpg
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1 (13) сакавіка 1840
Смерць: кастрычнік 1914 (74 гады) ці не пазней за 1917
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі (1840 — пасля 1914) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч, Магілёўскі губернатар у 1872—93, сенатар з 1893 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы Досвед апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах" (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэлігійных песень; апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У. З. Завітневічу і М. В. Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]