Аляксандр Станіслававіч Сырскі
| Аляксандр Станіслававіч Сырскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Олександр Станіславович Сирський | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Валерый Фёдаравіч Залужны | ||||||
| Пераемнік | Mykhailo Drapatyi[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
26 ліпеня 1965 (61 год)
|
||||||
| Бацька | Станіслаў Пракоп’евіч Сырскі[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат ваенных навук[d] ()[3] | ||||||
| Прыналежнасць | Узброеныя сілы Украіны і СССР | ||||||
| Род войскаў | Сухапутныя войскі Украіны | ||||||
| Званне | генерал-палкоўнік[1] і генерал арміі Украіны[d][4] | ||||||
| Камандаваў | 6-тая дывізія Нацыянальнай гвардыі[d], 72-гая асобная механізаваная брыгада[d] і Сухапутныя войскі Украіны | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Станіслававіч Сырскі (укр.: Олександр Станіславович Сирський; нар. 26 ліпеня 1965, в. Навінкі, Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР) — камандуючы Сухапутных войскаў Украіны, галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны (з 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў в. Навінкі Уладзімірскай вобласці РСФСР.
Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У 1996 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Узброеных Сіл Украіны (аператыўна-тактычны ўзровень), у 2005 годзе — Нацыянальную акадэмію абароны Украіны (аператыўна-стратэгічны ўзровень) з залатым медалём.
На службе з 1986 года і камандуе сухапутнымі ўзброенымі сіламі з 2019 года. У 2000-х гадах камандаваў 72-й механізаванай брыгадай. Даслужыўся да звання генерал-маёра.
Непасрэдна перад пачаткам канфлікту на ўсходзе Украіны, у лістападзе 2013 года, стаў першым намеснікам начальніка галоўнага каманднага цэнтра УСУ. Свабодна размаўмяючы па-англійску, ад імя Міністэрства абароны Украіны ў штаб-кватэры НАТА абмяркоўваў пераход украінскай арміі на натаўскія стандарты.
У 2016 годзе ўзначаліў Аб’яднаны аператыўны штаб УСУ, які каардынаваў аператыўныя дзеянні розных украінскіх сілавікоў на Данбасе. У 2017 годзе стаў камандзірам Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якая пазней стала называцца Аперацыяй аб’яднаных сіл. У 2019 годзе прызначаны камандуючым Сухапутных войск Украіны.
З пачаткам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны быў начальнікам штаба Антытэрарыстычнай аперацыі.
8 лютага 2024 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За баі на Дэбальцаўскім плацдарме ўзнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені і пасля атрымаў званне генерал-лейтэнанта і працягваў падымацца па ваеннай іерархіі. За кіраванне паспяховай абаронай Кіева ў красавіку атрымаў зорку Героя Украіны.
Зноскі
- 1 2 Hájek A. Porazil Rusy u Kyjeva, teď generála Syrského čeká životní bitva — 2023. Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Сирський Олександр Станіславович Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ https://www.president.gov.ua/documents/5802024-51893
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Станіслававіч Сырскі- Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы украінскім наступам пад Ізюмам
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
- Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
- Кандыдаты ваенных навук
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Героі Украіны
- Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
- Ганаровыя грамадзяне Кіева
- Асобы
- Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
- Генерал-палкоўнікі (Украіна)
- Генерал-лейтэнанты (Украіна)