Аляксандр Грын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Сцяпанавіч Грын)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Грын
Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі
AlexanderGrin.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 11 (23) жніўня 1880(1880-08-23)
Месца нараджэння: Вяцкая губерня, Расійская імперыя
Дата смерці: 8 ліпеня 1932(1932-07-08) (51 год)
Месца смерці: Стары Крым, Крым, РСФСР, СССР
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Сцяг СССР СССР
Жонка: Q4149554?
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, празаік
Гады творчасці: 1906—1932
Кірунак: неарамантызм, сімвалізм
Мова твораў: руская мова[1]
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.

Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынявіцкі (1843–1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам. Прозвішча С. Грынявіцкага было русіфікавана на Грынеўскі[2][3].

Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.

Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 г. знаходзіўся ў Віцебску.

Першае апаваданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр. Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор'я Суан» (1916).

А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.

Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.

У 2013 г. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет "Асоль" як творчую інтэрпрэтацыю "Пунсовых ветразей"[4].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980.
  • Собр. соч. (Кн. 1—5). СПб., 1993—94.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Артыкул Ларысы Цімошык "Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная...", газета "Звязда", 12.01.2013
  3. Артыкул "Беларускія карані "Асоль", газета "Аргументы и факты в Белоруссии". – 2013. – 16 студзеня. – С. 25.
  4. Артыкул пра балет "Асоль" на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]