Аляксандр Сцяпанавіч Папоў
| Аляксандр Сцяпанавіч Папоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Александр Попов | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Мікалаевіч Качалаў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 (16) сакавіка 1859[1] |
||||||
| Смерць |
31 снежня 1905 (13 студзеня 1906)[1] (46 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Сцяпан Пятровіч Папоў (1827—1897) | ||||||
| Маці | Ганна Сцяпанаўна Папова (Панамарова) (1830—1903) | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук () | ||||||
| Дзейнасць | фізіка | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Цывільны чын | стацкі саветнік | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Сцяпанавіч Папоў (руск.: Александр Попов; 4 (16) сакавіка 1859[1], Краснатур’інск, Пермская губерня[1] — 31 снежня 1905 (13 студзеня 1906)[1], Санкт-Пецярбург[2][1][…]) — расійскі фізік і электратэхнік, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1882). З 1883 года выкладаў у ваенных навучальных установах у Кранштаце. З 1901 года прафесар Пецярбургскага электратэхнічнага інстытута (з 1905 года рэктар). Навуковыя працы па электра- і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення электра-магнітных ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Расійскага фізіка-хімічнага таварыства прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы Папова былі выкарыстаны ў 1900 годзе ў час аперацыі па выратаванні браняносца «Генерал-адмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы (1900).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Папоў Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 Большая российская энциклопедия. Электронная версия — Большая российская энциклопедия, 2016. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- 1 2 Попов Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Land // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 6 красавіка 2024.
- ↑ Юсупов Р. М. Развитие информатики и информационных технологий в Санкт-Петербурге (Ленинграде) // История информатики и кибернетики в Санкт-Петербурге (Ленинграде). Вып.1. Яркие фрагменты истории — СПб.: Наука, 2008. — С. 34. — 356 с. — ISBN 978-5-02-025358-2
- ↑ А.С. Попов – Э. Дюкрете. Письма и документы. 1898–1905 гг. — СПб.: 2009. — С. 36. — 340 с.
- ↑ Игоревна З. Л., Анатольевич П. М., Урвалов В. А. Летопись жизни и деятельности Александра Степановича Попова — СПб.: Санкт-Петербургский государственный электротехнический университет «ЛЭТИ» им. В.И.Ульянова (Ленина), 2008. — С. 529. — 560 с. — ISBN 5-7629-0936-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Сцяпанавіч Папоў
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Верхатурскім павеце
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1906 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Вынаходнікі паводле алфавіта
- Вынаходнікі радыё
- Вынаходнікі Расійскай імперыі
- Фізікі Расіі
- Радыётэхнікі
- Электратэхнікі Расіі
- Выкладчыкі ЛЭТІ
- Выкладчыкі Марскога інжынернага вучылішча
- Стацкія саветнікі
- Асобы на марках