Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Дата нараджэння 26 лістапада 1952(1952-11-26) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч (нар. 26 лістапада 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 г. — архітэктар, з 1982 года — галоўны архітэктар праектаў[1] у інстытуце «Белпрампраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне

Асноўныя творы: эксперыментальна-вытворчы корпус НДІ парашковай металургіі (1983), кавальска-эксперыментальная база аўтазавода (1986)[1], канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску; цэх буйнога ліцця кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр «Кока-кола Беларусь» у Калядзічах; Палац хакея па вул. Прытыцкага ў Мінску (сааўтары Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт), Лядовы палац у Баранавічах (пабудаваны ў 2007—2009)[3], спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне (сааўтар Э. Длугуновіч)[3], Лядовы палац у Оршы[3], Лядовы палац у Віцебску (пабудаваны ў 19981999; сааўтар І. Боўт)[3], трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску; завод будаўнічых сумесяў СТАА «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[2].

Зноскі

  1. а б Шафранович Александр Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Шафранович Александр Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б в г Символы нашего времени: ТОП-10 ледовых дворцов Беларуси

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шафранович Александр Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шафранович Александр Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)