Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў
| | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
16 жніўня 1973[1] (52 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 187 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 80 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам беларускага клуба «Дынама-Брэст».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана».
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.
У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»)[3]. Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны».
Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб[4].
У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро»[5], які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб[6].
У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ»[7], дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера[8]. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу.
У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу[9]. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[10].
У студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага «Ардабасы»[11]. У сезоне 2021 прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 года, нягледзячы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клуба, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[12]. У 2022 годзе разам з клубам выйграў Кубак Казахстана, а ў 2023 годзе прывёў клуб да першага ў яго гісторыі чэмпіёнства.
Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Ігравыя
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 1996, 2001
Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2001
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2009
Чэмпіён Казахстана: 2023
Уладальнік Кубка Казахстана: 2022
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Sednev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://footballfacts.ru/person/15037
- ↑ Александр Седнев уволен с поста главного тренера минского "Динамо". (руск.). news.21.by (9 ліпеня 2012). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Александр Седнев покинет пост главного тренера "Белшины" (руск.). football.by (29 лістапада 2015). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Александр Седнев сегодня официально возглавит могилевский "Днепр" (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Александр Седнев покинул пост главного тренера "Днепра" (руск.). football.by (3 студзеня 2018). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Седнев войдет в тренерский штаб «Актобе» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Седнев возглавил "Актобе" (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Официально: Седнев возглавил "Рух" (руск.). football.by (23 снежня 2019). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Седнев покинул "Рух". Тренером интересуются команды из Казахстана (руск.). football.by (23 снежня 2020). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Александр Седнев возглавил казахстанский "Ордабасы" (руск.). football.by (21 студзеня 2021). Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Александр Седнев подписал новый контракт с "Ордабасы" (руск.). football.by (16 лютага 2022). Праверана 5 лістапада 2023.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Нафтан
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Савіт
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
- Трэнеры ФК Актабэ
- Трэнеры ФК Рух Брэст
- Трэнеры ФК Ардабасы Шымкент