Аляксандр Сямёнавіч Азончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сямёнавіч Азончык
Дата нараджэння 28 ліпеня (10 жніўня) 1908(1908-08-10)
Месца нараджэння хутар Яцкавічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 8 лютага 1995(1995-02-08) (86 гадоў)
Месца смерці вёска Куранец, Вілейскі раён, Беларусь
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў кавалерыя
Званне капрал
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медалі

Аляксандр Сямёнавіч Азончык (партызанская мянушка «Лялін»[2]) (28 ліпеня (10 жніўня) 1908 — 8 лютага 1995) — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» брыгады імя Будзённага Беларускага штаба партызанскага руху, Герой Савецкага Саюза (1944)[2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1922 года працаваў у сельскай гаспадарцы, з 1939 года ў органах НКУС[4]. У ліпені 1941 года арганізаваў партызанскую дыверсійную групу, якая з чэрвеня 1942 дзейнічала ў складзе атрада імя Будзёнага. Са снежня 1943 камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» у партызанскай брыгадзе імя С. М. Будзённага Вілейскага партызанскага злучэння. Атрад пад яго камандаваннем правёў 439 баявых аперацый, Азончык удзельнічаў у 185 аперацыях, пусціў пад адхон 47 варожых эшалонаў[2].

У 1944—1957 гг. на савецкай рабоце[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
  2. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 170.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]