Аляксандр Сямёнавіч Махнач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Сямёнавіч Махнач
Дата нараджэння 8 снежня 1918(1918-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксандр Сямёнавіч Махнач (8 снежня 1918, в. Хатляны, Уздзенскі раён Мінскай вобл. — 2006) — беларускі геолаг. Акадэмік АН БССР (1971, член-карэспандэнт з 1959). Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Ганаровы член Расійскай АН (1992).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Яшчэ будучы студэнтам, у канцы 1930-х гадоў працаваў выкладчыкам у школе рабочай моладзі, затым настаўнікам у вясковай школе. Пасля заканчэння з адзнакай педінстытута быў прызваны ў Чырвоную Армію, у шэрагах якой знаходзіўся на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля дэмабілізацыі ў 1946—1947 гг. працаваў у Міністэрстве асветы БССР, у ЦК ЛКСМБ. Затым паступіў у аспірантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР. Пасля заканчэння вучобы і паспяховай абароны дысертацыі ў 1950 г. прыступіў да навуковай працы ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі.

З 1969 года галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН БССР, у 1973—1986 гг. віцэ-прэзідэнт, з 1986 года член прэзідыума, з 1992 саветнік прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па літалогіі і геахіміі пратэразою, дэвону, старажытных корах выветрывання, па фацыяльным і фармацыйным аналізе, тэктоніцы, нафтаноснасці нетраў, гісторыі навукі. Удзельнічаў у адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных солей, каменнай солі, жалезных руд, гаручых сланцаў і іншых карысных выкапняў.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за адкрыццё і разведку нафты.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Геалагічнае мінулае Беларусі. Мн., 1959 (у сааўт.);
  • Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.);
  • Рифей и венд Белоруссии. Мн., 1976 (у сааўт.);
  • Верхнедевонская щелочная вулканогенная формация Припятской впадины. Мн., 1977 (разам з В. П. Корзунам);
  • Геология и полезные ископаемые кристаллического фундамента и нижней части платформенного чехла Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кручак А. Аляксандр Сямёнавіч Махнач (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Природные ресурсы № 4, 1998. С. 134—136.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]