Аляксандр Сяргеевіч Галавін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Галавін
Aleksandr Golovin 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Галавін
Нарадзіўся 30 мая 1996(1996-05-30)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 178 см
Вага 69 кг
Пазіцыя правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Манака
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2001—2009 Расія ДЮСШ (Калтан)
2009—2011 Расія Металлург-Кузбас (Новакузнецк)
2012—2014 Расія ЦСКА (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Расія ЦСКА (Масква) 81 (9)
2018— Францыя Манака 55 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Расія Расія (да 17) 15 (1)
2014—2015 Расія Расія (да 19) 11 (3)
2015 Расія Расія (да 21) 3 (0)
2015— Расія Расія 26 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровыя спартыўныя званні

Заслужаны майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Сярге́евіч Галаві́н (руск.: Александр Сергеевич Головин; нар. 30 мая 1996, Калтан, Кемераўская вобласць, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Манака» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018)[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 мая 1996 года ў горадзе Калтан Кемераўскай вобласці. Выхаванец юнацкіх каманд новакузнецкага «Металурга», а з 2012 года — ЦСКА.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе выступамі за асноўную каманду клуба ЦСКА (Масква).

Пасля ўдалага для сябе чэмпіянату свету 2018 года перайшоў у французска клуб «Манака» за 30 млн еўра[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, з тых часоў прыняў удзел у 30 гульнях на юнацкім узроўні за каманды розных узроставых катэгорый, адзначыўшыся 5 забітымі галамі.

З 2015 года прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На моладзевым узроўні згуляў у 3 афіцыйных матчах.

7 чэрвеня 2015 года 19-гадовы на той момант ігрок дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой адразу адзначыўся забітым голам.

У маі 2016 года клубны трэнер Галавіна Леанід Слуцкі, якога незадоўга да таго прызначылі галоўным трэнерам расійскай зборнай, уключыў паўабаронцу ў яе заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі. На Еўра-2016 прыняў удзел ва ўсіх трох матчах сваёй каманды, якая не змагла пераадолець групавы этап.

У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатні для яе чэмпіянат свету.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

ЦСКА (Масква)

Зноскі

  1. Aleksandr Golovin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Golovin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. В Москве состоялось чествование сборной России по футболу Архівавана 16 жніўня 2018. / Министерство спорта РФ, 28 июля 2018 года (руск.)
  4. Головин - в "Монако". Все подробности sport-express.ru (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]