Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі
Дата нараджэння 1918
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства

Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі (1918, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў в. Дзюдзеў Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю.

Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Арыштаваны 25 верасня 1937 года. Асуджаны 27 лістапада 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапаваны ў Самарскі лагер НКВД Куйбышаўскай вобласці. 23 студзеня 1940 года НКУС БССР знізіў тэрмін пакарання да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24 верасня 1960 года прэзідыумам Мінскага абласнога суда. Асабовая справа М. № 16771-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]